- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска
12 верасня 202012 верасня 2020 года, у дзень памяці перанясення мошчаў дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
Перад пачаткам богаслужэння ў храм была прынесена ікона блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай мошчаў.
Абраз з'яўляецца дарам дабрачыннага фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Масква). З гэтага дня ён знаходзіцца ў Аляксандра-Неўскім храме пастаянна. Храм адкрыты штодня з 8:00 да 19:00, і ўвесь гэты час абраз будзе даступным для пакланення вернікаў.
За Літургіяй уладыку Веніяміну саслужылі: настаяцель храма, благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Мікалай Коржыч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; духавенства прыхода.
Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Сяргея Смольскага.
Падчас Бажэственнай літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднаснай пошасці.
Патрыяршы Экзарх звярнуўся з цвінтара храма да духавенства і хрысталюбівых парафіянаў з архіпастырскім словам, у якім павіншаваў з прастольным святам і папрасіў малітоўнай падтрымкі на шляху свайго служэння Госпаду Богу, Святой Царкве і народу Божаму.
Протаіерэй Мікалай Коржыч павітаў мітрапаліта Веніяміна ад імя парафіяльнай абшчыны і паднёс у дар уладыку пісаную ікону дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў памінальную ліцію аб незабыўных протаіерэі Сергіі Куракевічы (1960 — 2014; настаяцелі Аляксандра-Неўскага храма ў 2003-2014 гадах) і протадыякане Леанідзе Бажко (1930-2004), пахаваных ля сцен храма, а таксама ўзначаліў хрэсны ход.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
- У Тураўскай епархіі прайшоў Летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- 5-9 жніўня адбудзецца 120-кіламетровы хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай «Адзігітрыя»
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.