Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць дамавога храма ў гонар свяціцеля Савы Сербскага пры Барысаўскім епархіяльным упраўленні

25 студзеня 2021

top.jpg

25 студзеня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, узначаліў Бажэственную літургію ў дамавым храме Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар свяціцеля Савы, першага архіепіскапа Сербскага.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстова ў горадзе Барысаве протаіерэй Аляксандр Вярбіла; благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога ў горадзе Барысаве протаіерэй Сергій Башкіраў; настаяцель прыхода храма ў гонар святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна протаіерэй Андрэй Капульцэвіч; ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова ў горадзе Барысаве іерэй Ігар Васько; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Агафангел (Будзішын); настаяцель дамавога храма іерэй Дзімітрый Качаноўскі.

Дыяканскі чын здзейсніў дыякан Уладзімір Букштуновіч.

Літургічныя спевы выканаў мужчынскі хор кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова пад кіраваннем протадыякана Міхаіла Сідарава.

Перад пачаткам богаслужэння мітрапаліт Веніямін асвяціў храмавыя роспісы.

Кожны храм перадае літургічнае жыццё Царквы праз сваю сімволіку, падпарадкаваную старажытным канонам. Праектам роспісу храма святога Савы, размешчанага ў будынку Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення, выкарыстаны структурна-кампазіцыйныя асаблівасці фрэсак Сербіі XIII-XIV стагоддзяў, якія ўяўляюць сабой вялікі помнік хрысціянскага мастацтва, вядомы ва ўсім свеце.

Сярод ганаровых гасцей за богаслужэннем маліліся: доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, загадчык кафедры славянскіх літаратур БДУ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама Расіі і Сербіі Іван Чарота і кандыдат філалагічных навук; старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ганна Навумава.

Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іераманах Агафангел (Будзішын).

Пасля заамвоннай малітвы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і саслужачае духавенства здзейснілі ліцію па новаспачыламу Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Філарэту, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

Затым было здзейснена слаўленне свяціцелю Саве, архіепіскапу Сербскаму, пасля чаго Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка звярнуўся да прысутных са словам навучання.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін прадставіў прысутным куток экспазіцыі сербскай культуры, размешчаны ў бабінцы храма. Іван Чарота і Ганна Навумава распавялі аб яго стварэнні. Таксама Іван Чарота папоўніў экспазіцыю кнігай аб сербскіх святых.

Мастак-іканапісец Юрый Юрын правёў для прысутных займальную лекцыю аб стылі і напісанні фрэсак у дамавым храме. Іераманах Агафангел, які сам паходзіць з Сербіі, распавёў пра побыт сербскіх манахаў і манастыроў.

Барысаўская епархія / Church.by 

Фотарэпартаж