Патрыяршы Экзарх павіншаваў работнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення са святам Ражджаства Хрыстовага

09 студзеня 2017

top.jpg9 студзеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў работнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення са святам Ражджаства Хрыстовага.

Удзел у віншаванні прынялі: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі; кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы; работнікі розных службаў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
У сваім слове мітрапаліт Павел нагадаў работнікам Экзархіі і епархіяльнага ўпраўлення, што іх праца вымагае вялікай духоўнай, прафесійнай і маральнай адказнасці. Патрыяршы Экзарх пажадаў, каб ні адзін наведвальнік Мінскага епархіяльнага ўпраўлення не сыходзіў ад нас засмучаным або пакрыўджаным.

Са словамі віншавання да уладыкі Экзарха звярнуліся сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і найстарэйшы супрацоўнік Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Іван Навумовіч Цырульнік.

Усім супрацоўнікам Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення было абвешчана мнагалецце, а затым уручаныя калядныя падарункі.

Church.by

Фотарэпартаж