- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршае віншаванне навучальнікам і навучэнцам духоўных школ Рускай Праваслаўнай Царквы з пачаткам навучальнага года
01 верасня 2018Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў навучальнікаў і навучэнцаў духоўных школ Рускай Праваслаўнай Царквы з пачаткам навучальнага года.
Рэктарам, выкладчыкам і настаўнікам, студэнтам і выхаванцам духоўных навучальных устаноў
Праасвяшчэнныя архіпастыры, пачэсныя айцы, паважаныя выкладчыкі і настаўнікі, дарагія браты і сёстры!
Сардэчна віншую вас з пачаткам 2018/2019 навучальнага года.
Духоўная адукацыя з'яўляецца значным складнікам місіі Царквы. Ад узроўню падрыхтоўкі будучых пастыраў шмат у чым залежыць, ці будуць людзі імкнуцца ў храмы Божыя, ці знойдуць яны ў пропаведзях адказы на жыццёва важныя пытанні, ці ўбачаць у святарах тую любоў, якую Гасподзь наказаў яўляць блізкім, ці захочуць знешнія (1 Цім. 3:7) стаць аднымі з нас, стаць членамі хрысціянскай абшчыны.
Атрыманне адукацыі — гэта заўсёды двухбаковы працэс, гэта сумесная праца настаўнікаў і навучэнцаў. Выкладчыкам неабходна памятаць аб ускладзенай на іх вялікай адказнасці: менавіта на вас раўнуецца маладое пакаленне, менавіта вашаму меркаванню — як найбольш аўтарытэтнаму — давярае. Няхай пашле вам Усядобры Бог палымяную рэўнасць аб годным выхаванні будучых служыцеляў алтара Гасподняга і дасць быць, паводле слова першавярхоўнага апостала, узорам для навучэнцаў у слове, у жыцці, у любові, у духу, у веры, у чысціні (1 Цім. 4: 12) у славу імя Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста і на карысць яго святой Царквы.
Звяртаючыся да студэнтаў, хацеў бы сказаць, што ў вас ёсць выдатная магчымасць насыціць душу словамі вечнага жыцця і прасвятліць розум пазнаннем прамудрасці Божай. Але нават вялікі багаж ведаў не зробіць вас добрымі пастырамі, калі да гэтага багажу не будзе дададзена шчырае жаданне паслужыць Госпаду і людзям, гатоўнасць быць адкрытым да зносін з чалавекам, уменне суцяшаць і падтрымліваць.
Усіх вас — і начальнікаў, і выкладчыкаў, і навучэнцаў — я заклікаю заўсёды памятаць пра тое, што поспех сведчання аб Хрысце залежыць ад таго, ці будзем мы самі абапірацца на моцны падмурак евангельскіх запаведзяў, удасканальвацца ў пазнанні Свяшчэннага Пісання і Падання. Слова ваша няхай будзе заўсёды з благадаццю, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як трэба адказваць кожнаму (Кал. 4:6).
Жадаю выкладчыкам і студэнтам невычарапальнай дапамогі ад Госпада і поспехаў у далейшай працы.
Благаславенне Божае няхай будзе з вамі.
+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Выйшла ў свет кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла «Каб не загінуць ні ў гэтым свеце, ні ў будучым: аб пакаянні і спасіцельным прабачэнні»
- З Мінска ў Маскву перададзена лампада з агнём з базілікі Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у Троіца-Сергіевай лаўры ў гонар прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага
- У Брэсце ў рамках місіянерскага хрэснага ходу ў гонар 600-годдзя з'яўлення Гадзенаўскага крыжа прайшлі духоўна-асветніцкія сустрэчы з яго ўдзельнікамі
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 444-годдзя з'яўлення Казанскай іконы Божай Маці ў сталіцы Татарстана
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар аднойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры
- Прадстаўнікі Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у арганізаванай Сінадальным аддзелам па справах моладзі РПЦ канферэнцыі «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар маладога чалавека»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.