Памяць прападобнага Марціна Тураўскага ўшанавалі ў старажытным Тураве

11 ліпеня 2020

top.jpg

10 ліпеня 2020 года, у дзень памяці прападобнага Марціна Тураўскага, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейсніў Бажэственную літургію ў капліцы ў гонар святых страстацерпцаў дабраверных князёў Барыса і Глеба, размешчанай на ўскраіне старажытнага горада Турава на тэрыторыі Барысаглебскіх могілак, дзе знаходзіцца невялікі каменны крыж, які расце з зямлі.

За Літургіяй Яго Праасвяшчэнству саслужылі: благачынны Калінкавіцкай акругі, намеснік Юравіцкага мужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы ігумен Аўксенцій (Абражэй); благачынны Тураўскай акругі, ключнік кафедральнага сабора свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх у горадзе Тураве протаіерэй Васіль Пыцель, клірык кафедральнага сабора святога архангела Міхаіла ў горадзе Мазыры іерэй Анатоль Маліна і клірык Тураўскага кафедральнага сабора іерэй Аляксандр Несцярчук.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Георгій Тыванюк.

Літургічныя спевы выканаў парафіяльны хор кафедральнага сабора горада Турава пад кіраваннем Кацярыны Вярэніч.

На патроенай екценні былі ўзнесены адмысловыя малітоўныя прашэнні ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.

Пасля патроенай екценні Праасвяшчэнны ўладыка узнёс малітву, якая чытаецца падчас распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пропаведзь перад прычашчэннем Святых Хрыстовых Тайн прамовіў ігумен Аўксенцій (Абражэй).

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі адбылося слаўленне прападобнаму Марціну Тураўскаму.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Леанід звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам, у якім распавёў аб жыціі прападобнага Марціна Тураўскага і павіншаваў усіх са святам нябеснага заступніка богасцеражонага горада Турава.

Аддзел рэлігійнай адукацыі Тураўскай епархіі / Church.by