- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Адкрыта пятая зала царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі
18 лютага 201912 лютага 2019 года адбылося ўрачыстае адкрыццё пятай экспазіцыйнай залы царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі, прысвечанай гісторыі духоўнай адукацыі і асветы на беларускіх землях у XIX — першай палове ХХ стагоддзя.
Урачыстае адкрыццё новай музейнай залы ўзначалілі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка. У адкрыцці таксама прынялі ўдзел рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі епіскап Пяцергофскі Серафім, архіерэі Беларускага Экзархату, прадстаўнікі духоўных семінарый Рускай Праваслаўнай Царквы.
Экспазіцыя залы ўключае калекцыю вучэбных дапаможнікаў па рэлігійных дысцыплінах, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе духоўных семінарый, пачатковых і сярэдніх навучальных устаноў у XIX — першай палове ХХ стагоддзя. Таксама прадстаўлена калекцыя перыядычных выданняў духоўна-маральнага зместу, якія мелі шырокае распаўсюджванне на беларускіх землях у азначаны перыяд.
Асобная вітрына прысвечана навуковым і навучальным выданням Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі дарэвалюцыйнага перыяду, паколькі з XIX стагоддзя гісторыя адукацыі на беларускіх землях была цесна звязана з былой сталіцай Расійскай імперыі. У 1809 годзе Санкт-Пецярбургская духоўная акадэмія стала адміністрацыйным цэнтрам навучальнай акругі, які ажыццяўляў кантроль за духоўнай адукацыяй у тым ліку і на тэрыторыях Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Аж да рэвалюцыйных узрушэнняў пачатку ХХ стагоддзя выпускнікі беларускіх духоўных семінарый працягвалі сваю багаслоўскую адукацыю ў духоўнай акадэміі паўночнай сталіцы імперыі. Асаблівае месца сярод названых экспанатаў займае друкаваны канспект лекцый прафесара А. І. Сагарды па патралогіі на 1912/1913 навучальны год з рукапіснымі пазнакамі на палях, зробленымі студэнтамі акадэміі.
Прадстаўлены ў новай музейнай зале дарэвалюцыйныя выданні беларускіх царкоўных пісьменнікаў, багасловаў, гісторыкаў, публіцыстаў, а таксама навуковыя даследаванні, прысвечаныя гісторыі Праваслаўнай Царквы на беларускіх землях.
Унікальным экспанатам новай залы з'яўляецца арыгінальная фатаграфія настаўнікаў і выхаванцаў Жыровіцкага духоўнага вучылішча, зробленая ў 1900-1905 гады. У цэнтры выкладчыцкага калектыву выяўлены наглядчык вучылішча П. Ф. Палянскі (1862-1937), пасля свяшчэннамучанік Пётр, мітрапаліт Круціцкі.
Значная частка экспанатаў пятай музейнай залы адносіцца да перыяду знаходжання заходнебеларускіх зямель у складзе Польскай Рэспублікі (1921—1939), калі будучыя беларускія святары атрымлівалі адукацыю ў Віленскай духоўнай сэмінарыі і на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. З экспанатаў дадзенага перыяду асаблівую цікавасць уяўляюць манаграфіі мітрапаліта Дыянісія (Валедзінскага), прафесара М. С. Арсеньева, архімандрыта Феафана (Пратасевіча) і святара К. Гаўрылкава, якія выйшлі ў серыі «Бібліятэка Брацтва праваслаўных багасловаў у Польшчы». У экспазіцыі прадстаўлены часопісы «Наша думка» і «Веснік Брацства праваслаўных багасловаў у Польшчы», вядучыя перыядычныя багаслоўскія выданні дадзенага перыяду. Таксама экспануецца вялікая калекцыя літаратуры багаслоўскага і духоўна-асветніцкага характару, якая выдввалася ў Сінадальнай друкарні горада Варшавы і якая мела шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Адна з вітрын прысвечана беларускамоўным праваслаўным перыядычным выданням. Цэнтральнае месца ў ёй займае выдаваны І. Пачопкам у Варшаве часопіс «Праваслаўны беларус» (1925 г.). Экспануюцца таксама і чатыры дадаткі да названага часопіса, якія выходзілі ў тым жа годзе пад назвай «Царкоўныя пропаведзі». У суседняй вітрыне прадстаўлены праваслаўныя выданні Літоўскай епархіі, якія таксама мелі распаўсюджванне на беларускіх землях у 1920-1930-я гады.
Сцены пятай залы ўпрыгожваюць літаграфічныя партрэты і фатаграфіі знакамітых выпускнікоў беларускіх духоўных семінарый XIX — першай паловы ХХ стагоддзяў, сярод якіх лінгвіст, усходазнаўца, першы дыпламатычны прадстаўнік Расійскай дзяржавы ў Японіі І. А. Гашкевіч (1814 — 1875), царкоўны гісторык, славіст, грамадскі дзеяч, прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі І. І. Малышэўскі (1828-1897), гісторык, педагог, багаслоў, філосаф, археолаг, пісьменнік, прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі У. З. Завітневіч (1853 — 1927), протапрасвітар ваеннага і марскога духавенства Расійскай імперыі і Добраахвотніцкай арміі Георгій Шавельскі (1871 — 1951), адзін з заснавальнікаў бальнеалогіі і курорталогіі у Расіі, прафесар Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі Ф. І. Пастэрнацкі (1845 — 1902), філолаг-славіст, палеограф, этнограф, заснавальнік беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі, акадэмік Я. Ф. Карскі (1860 — 1931), вучоны-эканаміст, географ, беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А. А. Смоліч (1891 — 1938) і іншыя.
Царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі створаны ў 2014 годзе па ініцыятыве рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. У цяперашні час музей уключае пяць залаў, прысвечаных гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, гісторыі Жыровіцкага манастыра, царкоўнаму мастацтву XI-XX стагоддзяў, рукапісным і старадрукаваным кнігам XVI-XVIII стагоддзяў, гісторыі духоўнай адукацыі і асветы на беларускіх землях у XIX — першай палове ХХ стагоддзя. Загадчык музея — прарэктар па навуковай рабоце А. В. Слесараў.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.