- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Каля двухсот шэдэўраў кніжнай спадчыны прыбыло ў сталіцу Беларусі
01 кастрычніка 201820 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачала работу міжнародная выстава Бібліі.
У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася ўнікальная Міжнародная выстава «Беларусь і Біблія», прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва. Упершыню каля 200 шэдэўраў сусветнай кніжнай спадчыны з Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Паўднёвай Карэі, Кітая, шматлікіх прыватных калекцый прыбыло ў сталіцу Белай Русі. Яшчэ нідзе і ніколі ў Еўропе ў адным месцы не выстаўлялася такая колькасць рарытэтаў.
— На гэтай выставе нам хацелася прадставіць Біблію як кнігу агульначалавечых каштоўнасцяў, важных для народаў усяго свету. Незалежна ад прыналежнасці да канфесій, ад таго, на якой мове гаворым, мы ўсе аб'яднаныя каштоўнасцямі, якія шануюцца стагоддзямі — сказаў на цырымоніі адкрыцця дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
Ад імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, павіншаваў прысутных з вялікай падзеяй першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ протаіерэй Сергій Гардун:
— Думаю, выстава нам яшчэ раз нагадвае пра значнасць Слова Божага для кожнага з нас. Паглядзіце, як старанна, з павагай і любоўю нашы продкі выпісвалі кожную літару, каб нашчадкі ведалі, як важна выконваць запаведзі Госпада. Гэта кніга з кніг — падручнік жыцця. Хтосьці з класікаў сказаў: «Ніводнага дня без радка», я б перафразаваў: «Ніводнага дня без чытання Бібліі». Няхай гэтыя словы стануць дэвізам выставы.
Сярод экспанатаў, узрост якіх больш пяці тысяч гадоў, напісаныя клінапісам на гліняных таблічках тэксты з Ура — радзімы Аўраама. Прыцягвае ўвагу Тора з Індыі: старадаўнія скруткі захоўваюцца ў скрыні, акаванай срэбрам і увянчанай каронай. Яшчэ адзін цікавы экспанат — скруткі Мёртвага мора (кумранскія рукапісы), якім больш дзвюх тысяч гадоў. Яны захоўваюць самыя раннія тэксты большасці кніг Старога Запавету. Прадстаўлены тут і старажытныя фрагменты Новага Запавету (II–III стст. н. э.), біблейскія рукапісы на старажытных мовах, сярэднявечныя манускрыпты, арыгіналы Біблій Гутэнберга, Лютэра і Скарыны, першадрукаваныя кнігі многіх народаў і краін, першыя пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы. У экспазіцыі можна ўбачыць і арыгіналы гравюр Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў, зробленыя на біблейскія сюжэты.
Беларускую спадчыну прадстаўляюць працы Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў, рукапісныя Торы, Евангеллі, Апосталы XVII–XXI стагоддзяў. Наведвальнікаў выставы таксама чакаюць пераклады біблейскіх тэкстаў на беларускую і іншыя еўрапейскія мовы, прыклады мастацкага афармлення Свяшчэннага Пісання лепшымі майстрамі XVII-XXI стагоддзяў (з фонду Нацыянальнай бібліятэкі).
Таксама на выставе ўсталявана дакладная копія друкаванага станка XV стагоддзя (спецыяльным рэйсам яна дастаўлена з ЗША). Любы наведвальнік зможа паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара або стаць перапісчыкам Свяшчэннага Пісання на велізарным скрутку.
На працягу месяца будуць праходзіць заняткі «Клуба кніжных прафесараў» для дзяцей і навуковыя лекторыі ад вядомых замежных і беларускіх даследчыкаў.
Выстава будзе доўжыцца да 21 кастрычніка.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.