- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Абвешчаны конкурс эскізных праектаў аднаўлення Тураўскага крыжа
06 лістапада 2018Беларуская Праваслаўная Царква аб'яўляе конкурс эскізных праектаў аднаўлення ўзвышальнага крыжа Тураўскай епархіі мяжы XII-XIII стагоддзяў.
У 1962 годзе падчас раскопак тураўскага дзяцінца археолаг Пётр Лысенка выявіў мініяцюрныя свінцовыя выявы Найсвяцейшай Багародзіцы і трох святых: свяціцеля Кірыла Тураўскага, прападобнага Аўраамія Смаленскага і велікамучаніцы Варвары. Паводле высновы вучонага, выявы святых падзвіжнікаў уяўляюць сабой фрагменты страчанай святыні — узвышальнага крыжа з тураўскага кафедральнага сабора, разбуранага землетрасеннем у першай палове XIII стагоддзя.
Цяпер настаў час рэканструяваць Тураўскі крыж. Да ўдзелу ў конкурсе на аднаўленне святыні запрашаюцца ювеліры, мастакі, дызайнеры, скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю або вопыт работы па стварэнню падобных мастацкіх твораў.
Конкурсныя работы павінны быць заснаваны на тэхнічным заданні Палажэння аб конкурсе, зацверджанага мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Кампазіцыйнае і пластычнае рашэнне Тураўскага крыжа павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях усходнехрысціянскага праваслаўнага мастацтва мяжы XII-XIII стагоддзяў, а таксама ўлічваць практычнае выкарыстанне Тураўскага крыжа ў набажэнствах у адпаведнасці з традыцыяй Праваслаўнай Царквы, у сувязі з гэтым пры прапрацоўцы мастацкага рашэння неабходна ўлічваць візуальнае ўспрыманне крыжа пры здзяйсненні богаслужэння і размяшчэння яго ў храме для пакланення.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 лістапада 2018 года. Узор заяўкі — у Палажэнні аб конкурсе.
На фота: малюнак свяціцеля Кірыла Тураўскага — фрагмент страчанага Тураўскага крыжа.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
- Сінадальны аддзел па катэхізацыі стаў адным з заснавальнікаў I Рэспубліканскага фестывалю мастацтва дзяцей і моладзі з парушэннем слыху «Каўчэг шчаслівага дзяцінства»
- У аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці прайшоў маладзёжны фестываль «Загавіны»
- Па ініцыятыве каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Ваніфація ў Мінску адбыўся лыжны «Забег цвярозасці»
- Адбылася штогадовая навуковая канферэнцыя камісіі па кананізацыі святых Беларускага Экзархата «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.