Новы нумар часопіса «Врата Небесные» хутка выйдзе ў свет

18 ліпеня 2019

top.jpg

Асноўныя тэмы ліпеньскага нумара: служэнне апосталаў — іх дзейнасць, спакусы, подзвігі і дзеянне промыслу Божага праз іх; служэнне жанчын у Царкве — дыяканісы старажытнасці і сучасныя сёстры міласэрнасці; святыя землі Беларускай; «Мастацтва маленькіх крокаў» Экзюперы.

Усё добра ў меру

Гісторыя Малхаза і Ніно — гэта гісторыя цудоўнага ацалення і здабыцця веры... здавалася б, гэта выдатна, калі чалавек, нечакана атрымаўшы дапамогу звыш, пачынае хадзіць у храм, маліцца. А калі неафіт пачынае сілай цягнуць у царкву сваіх родных? Знаёмая сітуацыя? Аўтар апавядання Марыя САРАДЖЫШВИІЛІ нагадвае залатое правіла: «Цяжары вялікія і непасíльныя і ўскладаць і штосьці патрабаваць чалавек павінен толькі з сябе, а ці пацягнуцца да гэтай справы навакольныя або не, гэта ўжо іх асабістая справа: вольнаму — воля…»

Бачыць адно толькі сэрца

Толькі вымавіш — Маленькі Прынц — і, мабыць, нікому не цяжка назваць імя аўтара гэтага дзіўнага твору. Але акрамя гэтай кнігі Антуан дэ Сэнт-Экзюперы напісаў іншыя, не менш значныя раманы, аповесці, эсэ — «Цытадэль», «Планета людзей», «Начны палёт», «Ваенны лётчык», «Паўднёвы паштовы»... У маляўнічае палатно яго літаратурных твораў уплецена нямала арыгінальных, мудрых, каштоўных для розуму і сэрца слоў. У нумары афарызмы Экзюперы і яго малітва «Мастацтва маленькіх крокаў».

Пётр і Іуда

«Можаце расказаць нам, як вы здрадзілі Хрысту? Як Пётр ці як Іуда?» Менавіта такое пытанне ў апавяданні Валерыя ПАРХАМОВІЧА гучыць у адрас галоўнага героя. «Адзін адрокся, а другі — здрадзіў. Адзін спалохаўся, а другі — пакрыўдзіўся. Бо менавіта з гэтага — з-за страху перад Богам і крыўды на Яго — адбываецца адрачэнне ад веры», — сцвярджае аўтар, распавядаючы гісторыю адрачэння і пакаяння святара, які стаў выкладчыкам навуковага атэізму.

Бог толькі пакорлівым дае благадаць

Слова протаіерэя Дзімітрыя Смірнова прысвечана апосталам Пятру і Паўлу, памяць якіх святкуецца 12 ліпеня: «Вось гэтай страшнай заразы, гонару, і баяўся Гасподзь, таму ён дапусціў Паўлу спачатку быць ганіцелем Царквы. І гэта пасля заўсёды яго спыняла і ўтаймоўвала; успамінаючы сваё юнацтва, ён казаў: «Я быў катам». Гасподзь дапамог Паўлу таксама тым, што паслаў яму працяглую хваробу. І хоць ён вылечваў сотні і тысячы людзей, мёртвых уваскрашаў, сам хварэў — для таго, каб змірацца, таму што хвароба не дае чалавеку ўзвышацца. І апостал Пётр таксама быў пастаянна ўтаймоўваўся Госпадам…»

Нататкі на Дзеі апостальскія

Архіепіскап Іаан (ШАХОЎСКІ) звяртае нашу ўвагу на дзіўныя праявы промыслу Божага, што датычылася людзей, якія сустракаліся на шляху апосталаў або былі іх спадарожнікамі: «Душэўна сляпы, але фізічна відушчы, Саўл выйшаў на Дамаскую дарогу, а прыйшоў у Дамаск духоўна відушчым, але цялесна сляпым... Дарога ў Дамаск: шлях зямнога жыцця чалавечага. На ім з'яўляецца ісціна. Але не кожны, хто ідзе гэтым шляхам, сустракаецца з ісцінай «тварам да твару». Для некаторых гэта толькі невыразны гук, адлюстраванае святло. Але і незразумелым гукам, і адлюстраваным святлом праўды прыводзіць Гасподзь чалавека ў Дом Свой».

Больш, чым можна сабе ўявіць

Святар Дзімітрый Шышкін пачынае шчырую размову з чытачом на тэму, якая будзе цікавая ўсім: «Ц юнацтве, калі я толькі яшчэ пачынаў прыходзіць да веры, мяне ўсё займала пытанне. Ну добра, Царства Нябеснае... А што там будуць людзі рабіць? Чым яны будуць займацца, чым будзе напоўнена іх рэальнае жыццё, бо Царства Нябеснае — гэта не абстракцыя нейкая, а рэальнасць, хоць і вышэйшага, незямнога парадку... і я ўсё не мог сабе гэта ўявіць, як ні стараўся, і замагільнае жыццё, нават жыццё праведнікаў, каюся, ўяўлялася мне прэсным і сумным. Ды і не адзін я, падазраю, так думаў...»

Гара па імені «Хрысціянка»

Алёна НАСЛЕДЫШАВА распавядае пра паломніцтва ў манастыр у гонар прападобнага Сергія Раданежскага. Толькі мясціна гэтая не ў Расіі, а ў Чарнагорыі: «Людзі казалі, што, калі на вяршыні гары будзе сабрана дастатковая колькасць камянёў, новы храм спусціцца на ранейшае месца прама з нябёсаў. І старажытнае прадказанне спраўдзілася. Цуд ці не цуд, гэта ўжо як каму бачыцца: але ў 2005 годзе верталёт апусціў на вяршыню Руміі храм, злітаваны чарнагорскімі майстрамі з алюмініевых дэталяў».

Святар Антоній Царанкоў

Протаіерэй Фёдар Крыванос апісвае шматпакутны жыццёвы шлях яшчэ аднаго святара Мінска, які ў пачатку ХХ стагоддзя служыў у цяпер разбураным Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы: «Аб пеўчых здольнасцях тады яшчэ зусім маладога чалавека адзін цладыка адгукаўся наступным чынам: "Актавіст у храме Хрыста Збавіцеля бярэ контр-ля. А ты ўзяў контр-фа. Неверагодна! Невядомы голас. Такіх галасоў у Расіі цяпер няма"».

Дыяканіса Алімпіяда

У царкоўным календары згадваецца некалькі святых жанчын, якія носяць нязвыклае для слыху сучаснага царкоўнага чалавека званне — дыяканісы. Святая Алімпіяда — адна з іх, яе памяць святкуецца 7 жніўня. У нумары — жыціе святой (тэкст праваслаўнага партала azbyka.ru), якая жыла і працавала ў часы свяціцеля Іаана Залатавуста і якая стала яго актыўнай памочніцай у царкоўным служэнні.

Апошні ліст свяціцеля Іаана Залатавуста да Алімпіяды

«Да чаго прызвычаілася ты шляхам практыкаванняў, спаборніцтвамі, тым і займаешся ты зараз з вялікаю лёгкасцю У жаночым целе, больш слабым, чым павуцінне, з вялікім смехам не зважаючы на шаленства мужоў, поўных сіл і точачых на цябе зубы, ты гатовая зведаць больш, чым яны рыхтуюць. Шчаслівая ты і тройчы я шчаслівая з-за вянцоў, якія будуць у цябе за гэта, а дакладней, і за самыя гэтыя спаборніцтвы».

Дыяканіса — значыць «служыцелька»

У падборцы матэрыялы Мікалая Маркава, святара Андрэя ПАСТЭРНАКА. Усе яны прысвечаны служэнню жанчын у Царкве і адказваюць на пытанні: Хто такія дыяканісы? У чым складалася іх праца? Колькі іх было, і дзе яны неслі сваё служэнне? Калі яно спынілася, і ці патрэбныя дыяканісы сёння? Якая Памесная Праваслаўная Царква ўпершыню за апошнюю 1000 гадоў адрадзіла інстытут дыяканіс?

Мы гарэлі як адна адзіная свечка

«Мы паняцця не мелі, што такое калядкі і як іх спяваюць. Хто такі «трапар» або «кандак»? Што за гласы? Мы пад дыктоўку айца Яўгена запісвалі тэксты. Ён нам усё расказваў, вёў за сабой. І мы — увесь клас — гарэлі як адзіная свечка» — успамінае сястра міласэрнасці Святлана Васільеўна Семке і распавядае журналісту Алене БУКШЫ гісторыю самага першага сястрыцтва горада Брэста.

Святыя зямлі Беларускай

«Для нас, нашчадкаў, святыя пакінулі ў спадчыну свой духоўны вопыт, павучанні, рукапісы, кнігі. Святыя паказваюць нам узор служэння, і ўзор гэты блізкі і даступны для нас, бо здзяйснялі гэта служэнне блізкія і дарагія нам людзі — нашы святыя продкі: свяціцелі, мучанікі, прападобныя і праведныя. Для кожнага з беларускіх святых усталяваны дзень памяці, акрамя таго, у трэцюю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы штогод святкуецца Сабор Беларускіх святых». У артыкуле Таццяны Матрунчык кароткае апісанне духоўнага подзвігу кожнага з гэтых святых.

На духоўна-асветніцкі часопіс «Врата Небесные» можна аформіць падпіску з любога месяца ва ўсіх паштовых аддзяленнях Рэспублікі Беларусь. Індэксы падпіскі: індывідуальны — 01058, ведамасны — 010582. Сайты партнёраў часопіса: vrataby.com і deiverbo.com.

Сhurch.by