-
У МінДС адбыўся круглы стол «Руская Праваслаўная Царква ў гады масавых рэпрэсій»
23 снежня 2017Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі праграмы Мінскай духоўнай семінарыі па захаванню памяці аб навамучаніках і вызнаўцах Рускай Праваслаўнай Царквы ХХ стагоддзя, прынятай 29 чэрвеня 2016 года на пасяджэнні Вучонага савета Мінскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
22 снежня 201721 снежня пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
У МінДА адбудуцца лекцыі мастацтвазнаўцы Юліі Мацвеевай
22 снежня 2017Тэмы лекцый: «Гісторыя ўладкавання алтара: ад антычных вытокаў да хрысціянскай класікі ў Святой Сафіі Канстанцінопальскай», «Алтарнае ўладкаванне даіканаборскіх цэркваў: сінтэз слова, таінства, сюжэта і сакральнай прасторы». Лекцыі пройдуць 23 і 24 снежня адпаведна.
падрабязна » -
У Віцебску прайшоў семінар па праваслаўнай вэб-журналістыцы
18 снежня 2017Удзельнікамі канферэнцыі, арганізаванай рэдакцыяй афіцыйнага сайта Віцебскай епархіі і Віцебскай духоўнай семінарыяй, сталі прадстаўнікі благачынняў Віцебскай епархіі і студэнты духоўнай школы, якія нясуць послух на семінарскім сайце.
падрабязна » -
Адбылася 17-я Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
15 снежня 201714 снежня ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла XVII Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі. На сустрэчы абмяркоўваліся вынікі праведзенай работы ў 2017 годзе і планы на 2018 год.
падрабязна » -
Экспазіцыя музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўнілася каштоўным экспанатам
15 снежня 2017У снежні збор царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі ўзбагаціўся новым набыткам. З бібліятэкі Жыровіцкага Успенскага манастыра ў музей была перададзена Біблія, падораная ў 1960 годзе іерадыякану Парфенію (Хвасту) з нагоды заканчэння семінарыі. На фарзацы Бібліі маецца дароўны надпіс з аўтографам архімандрыта Антонія (Мельнікава), які ў 1956-1963 гады з'яўляўся рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі і намеснікам Жыровіцкага Успенскага манастыра.
падрабязна » -
Рэгіянальныя Калядныя чытанні адбыліся ў Бабруйску
12 снежня 2017У чытаннях прынялі ўдзел больш за 450 чалавек, у тым ліку: работнікі адукацыі, прадстаўнікі сілавых структур, медыкі, сацыяльныя работнікі, лідары валанцёрскага руху, журналісты.
падрабязна » -
Дзесятыя чытанні памяці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) прайшлі ў Мінскай духоўнай семінарыі
11 снежня 2017У гэтым годзе чытанні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) прайшлі ў фармаце міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф (Сямашка): асоба ў кантэксце эпохі».
падрабязна » -
Узаемадзеянне Царквы і свецкіх медыя абмеркавалі на Барысаўскіх Калядных чытаннях
09 снежня 2017Прэс-сакратар Барысаўскай епархіі іерэй Іаан Ясюкевіч запрасіў на сустрэчу рэдактараў раённых газет і памочнікаў благачынных епархіі па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі. Спецыяльным госцем стаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін.
падрабязна » -
У Смалявічах прайшлі Трэція Барысаўскія Калядныя адукацыйныя чытанні
09 снежня 2017У чытаннях прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, святары, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, замежныя госці.
падрабязна » -
09 снежня 2017
6 снежня ў Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцэна адбылася творчая сустрэча гараджан з Сяргеем Сомавым, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, загадчыкам кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова», даследчыкам спадчыны свяціцеля.
падрабязна » -
08 снежня 2017
7 снежня старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннік Георгій Лапухоў наведаў крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС Беларусі, дзе сустрэўся з кіраўніком факультэта палкоўнікам Алегам Міхайлавічам Савасцеем.
падрабязна » -
У Маскве і Віцебску прайшоў II Міжнародны Ірынінскі форум
05 снежня 2017У горадзе Віцебску прайшла другая частка II Міжнароднага царкоўна-грамадскага і навукова-асветніцкага Ірынінскага форуму. Чытанні былі адкрыты архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем ў храме святой вялікамучаніцы Ірыны ў Пакроўскім горада Масквы.
падрабязна » -
У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі адбыўся круглы стол на тэму «Навука і рэлігія»
30 лістапада 2017З асноўным дакладам «Прырода і структура навуковых і рэлігійных ведаў» на круглым стале выступіў старшыня Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» свяшчэннік Святаслаў Рагальскі.
падрабязна » -
28 лістапада 2017
У рамках Калядных чытанняў на базе БДМУ пад кіраўніцтвам старшыні Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэя Кірыла Шолкава адбылася секцыя, прысвечаная сацыяльнаму служэнню.
падрабязна »