Навігатар: Навіны / Анонсы

Маскоўская духоўная акадэмія запрашае міран на дыстанцыйнае навучанне

17 чэрвеня 2020

top.jpgЗ 31 ліпеня па 11 жніўня 2020 года аддзел дадатковай адукацыі Маскоўскай духоўнай акадэміі і Маскоўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт запрашаюць прыняць удзел у навучанні па праграмах дадатковай адукацыі і павышэння кваліфікацыі.

ДЫСТАНЦЫЙНАЕ НАВУЧАННЕ З ВЫКАРЫСТАННЕМ СЕТКІ ІНТЭРНЭТ:

Коратка пра самае важнае (10 дзён): курс «Асновы Праваслаўя» (72 аўдыторных гадзіны) — сертыфікат МДА.

Павышэнне кваліфікацыі для жадаючых выкладаць праваслаўную культуру ў школе (10 дзён): «Асновы духоўна-маральнай культуры» (72 аўдыторных гадзіны) — пасведчанне МДПУ.

ВОЧНА-ДЫСТАНЦЫЙНАЕ НАВУЧАННЕ (Залічэнне і першая сесія дыстанцыйна):

Прафесійная перападрыхтоўка (2 разы на год па 10 дзён — 3,5 гады): багаслоўе, псіхалогія і педагогіка (538 аўдыторных гадзін). Дыплом МДА агульнацаркоўнага ўзору. Кваліфікацыя — царкоўны спецыяліст.

Умовы залічэння:

- наяўнасць сярэдняй прафесійнай або вышэйшай адукацыі;
- рэкамендацыя святара.

Слухачы кампенсуюць выдаткі на арганізацыю адукацыйнага працэсу.

Каб падаць заяўку, вам неабходна напісаць ліст на адрас odo.nabor@mpda.ru або патэлефанаваць па тэлефоне + 7-963-711-53-87 (кароткатэрміновыя курсы), + 7-963-711-63-51 (навучанне 3,5 гады).

Дадатковая інфармацыя пра патрабаванні да абітурыентаў на рэсурсах: https://mpda.ru/education/continuing-education-department/www.kursmpda.ru.

Вы таксама можаце дыстанцыйна асвоіць падрыхтоўчы курс па падручніку протаіерэя Серафіма Слабадскога «Закон Божы» на сайце http://distant.kursmpda.ru.

МДА / Church.by