Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі

08 лістапада 2019

top.jpg

8 лістапада 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Рады: протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі; протаіерэй Георгій Латушка, старшыня камісіі па разборы праблем на прыходах Мінскай епархіі; протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства; протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Ігар Латушка, старшы духаўнік Мінскай епархіі; протаіерэй Іаан Задарожын, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча; протаіерэй Мікалай Багдановіч, старшыня Епархіяльнага суда. Прысутнічалі таксама: протаіерэй Яўген Свідэрскі, настаяцель прыхода храма Уваскрасення Хрыстова ў горадзе Мінску; іерэй Мікалай Шульмін, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па справах моладзі; іерэй Дыянісій Кавалёў, старшыня парафіяльнага савета Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска; Андрэй Юр'евіч Харытонаў, галоўны рэдактар часопіса «Ведамасці Мінскай мітраполіі».

Епархіяльны Савет прыняў рашэнне вызваліць епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація (да 30 жніўня 2019 года — епіскап Бараўлянскі, вікарый Мінскай епархіі) ад пасады члена Епархіяльнай рады Мінскай епархіі ў сувязі з яго прызначэннем на Полацкую кафедру.

Рада пастанавіла правесці 12 снежня бягучага года Агульны епархіяльны сход Мінскай епархіі.

Члены рады таксама разгледзелі шэраг пытанняў дысцыплінарнага і адміністрацыйна-гаспадарчага характару.

Church.by

Фотарэпартаж