- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Мітрапаліт Павел узначаліў урачыстасці, прысвечаныя дню памяці свяціцеля Кірыла Тураўскага
11 мая 201911 мая 2019 года, у суботу 2-й сядміцы пасля Пасхі, дзень памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, прыбыў у горад Тураў і ўзначаліў урачыстасці, прысвечаныя дню памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага.
Перад пачаткам Бажэственнай літургіі ўладыка Экзарх, епіскапат і духавенства ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне воінам. Усім палеглым ваяпам і папрацаваўшым дзеля Вялікай Перамогі была абвешчана вечная памяць. Затым удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да помніка, прысвечанага 1000-годдзю Тураўскай епархіі.
Бажэственная Літургія была здзейснена ў павільёне над падмуркам старажытнага кафедральнага сабора, які быў разбураны землетрасеннем у XIII стагоддзі.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід, Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі клірыкі Тураўскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
На богаслужэнні прысутнічалі: галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Владленавіч Давыдаў, старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Віктар Адамовіч Атліванаў, старшыня Тураўскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Леанідавіч Міцюрыч і іншыя афіцыйныя госці і прадстаўнікі раёнаў, якія ўваходзяць у кананічную тэрыторыю Тураўскай епархіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі мужчынскі хор Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Мазыра пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў старшыня камісіі па кананізацыі святых Тураўскай епархіі іерэй Расціслаў Бандарэнка.
Пасля богаслужэння ўсе ўдзельнікі ўрачыстасцяў прайшлі да помніка свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, і здзейснілі чын слаўлення.
Па заканчэнні малітваслоўя да прысутных з прывітальным словам звярнуўся епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід. Пасля гэтага намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Віктар Міхайлавіч Валатоўскі зачытаў прывітальны адрас ад імя раённага выканаўчага камітэта.
Затым Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і набожных паломнікаў з днём памяці свяціцеля Кірыла Тураўскага і звярнуўся да ўсіх ушанаваўшых свята са словам настаўлення.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.