Мітрапаліт Павел здзейсніў асвячэнне кафедральнага сабора ў гонар Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску

26 лістапада 2017

top.jpg

26 лістапада 2017 года, у Нядзелю 25-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці свяціцеля Іаана Залатавуста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскапы: Люблінскі і Холмскі Авель; Беластоцкі і Гданьскі Якаў; епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Вазнясенскі і Першамайскі Аляксій; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Любярэцкі Серафім, вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі; Барышэўскі Віктар, вікарый Кіеўскай мітраполіі, здзейснілі чын вялікага асвячэння кафедральнага сабора ў гонар Ражджства Хрыстова ў горадзе Салігорску і Бажэственную літургію ў новаасвячоным саборы.

Перад богаслужэннем Патрыяршы Экзарх перадаў у дар кафедральнаму сабору Ражджства Хрыстова горада Салігорска часціцу мошчаў святой праведнай Сафіі Слуцкай.

Архіпастырам саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў); кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); настаяцель сабора протаіерэй Рыгор Бяляцкі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Слуцкай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Макар; старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Алег Рыгоравіч Паскробка; старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзія Анатольеўна Клішэвіч; генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Іванавіч Галаваты; прадстаўнікі адміністрацыі горада і свецкай улады.

Падчас малога ўваходу мітрапаліт Павел, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і да дня асвячэння кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску, удастоіў клірыка Слуцкай епархіі протаіерэя Рыгора Бяляцкага права нашэння крыжа з упрыгожваннямі.

Богаслужэбныя спевы выканалі два хоры пад кіраўніцтвам Наталлі Бяляцкай і Аляксандра Скалабана.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Чарны.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Уладыка Антоній сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за наведванне Слуцкай епархіі, асвячэнне сабора і сумесную малітву.

Далей з прывітальнымі словамі да ўсіх прысутных звярнуліся: епіскап Барышэўскі Віктар, вікарый Кіеўскай мітраполіі, які зачытаў віншаванне ад Блажэннейшага мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя; Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Макар; старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Алег Рыгоравіч Паскробка і генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Іванавіч Галаваты.

Мітрапаліт Павел падзякаваў усім, хто выступіў, за словы прывітання, павіншаваў архіпастыраў, духавенства, набожных вернікаў і паломнікаў са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

У сувязі з заканчэннем будаўніцтва і асвячэннем кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску мітрапаліт Павел узнагародзіў ганаровага настаяцеля — протаіерэя Мікалая Розава ордэнам Беларускай Праваслаўнай Царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім багамольцам на малітоўную памяць былі ўручаны іконы Спасіцеля. 

Church.by

Фотарэпартаж