Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Мінска

25 жніўня 2018

top.jpg

25 жніўня 2018 года, у суботу тыдня 13-га пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Мінска.

Візіт Патрыяршага Экзарха і святочнае набажэнства былі прымеркаваны да будучага свята Мінскай іконы Божай Маці і прастольнага свята храма.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель Нікольскага храма горада Мінска протаіерэй Аляксій Міхлюк; настаяцель прыхода храма апосталаў Пятра і Паўла пасёлка Ратамка Мінскага раёна протаіерэй Аляксандр Міхейчык; настаяцель храма ў гонар свяціцеля Філарэта Маскоўскага ў вёсцы Рэчкі Івацэвіцкага раёна протаіерэй Мікалай Страха; настаяцель Благавешчанскага прыхода горада Мінска протаіерэй Алег Паповіч, клірыкі храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Ірыны Каценка.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Міхаіл Раманаў.

На малым уваходзе мітрапаліт Павел абвясціў Указ аб узнагароджанні протаіерэя Аляксандра Міхейчыка правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння, і ўсклаў крыж на юбіляра.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне свята Праабражэння Гасподняга і Мінскай іконе Божай Маці.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Па заканчэнні малітваў па Святым Прычашчэнні мітрапаліт Павел узначаліў хрэсны ход да будуемага храма ў гонар святога велікамучаніка і перамаганосца Георгія, размешчанага на тэрыторыі храмавага комплексу, дзе здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўстанаўленне крыжа з укладаннем граматы і закладнога каменя.

На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў усім вернікам абразкі велікамучаніка Георгія Перамаганосца і кветкі.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел азнаёміўся з ходам будаўніцтва храмавага комплексу.

Church.by

Фотарэпартаж