Мітрапаліт Павел прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы

30 мая 2019

top.jpg

30 мая 2019 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў гістарычным будынку Свяцейшага Сінода ў Санкт-Пецярбургу.

Адкрываючы пасяджэнне, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да членаў Свяшчэннага Сінода з уступным словам:

— Вітаю ўсіх пастаянных і часовых членаў Свяшчэннага Сінода!

Рады, што мы збіраемся ў гэтых гістарычных сценах. Нягледзячы на каласальныя ўзрушэнні, праз якія прайшлі наша краіна, наша Царква, многае вяртаецца на свае месцы — хай у некалькі іншым выглядзе, у іншым фармаце. Сувязь часоў існуе, гэта цалкам відавочна, і Царква з'яўляецца менавіта той духоўнай інстытуцыяй, якая не толькі звяртаецца да мінулага, як гэта робяць навукоўцы, гісторыкі, дзеячы культуры, але і яўляе сувязь часоў, такую неабходную для жыцця народа. Бо без захавання традыцыі, без захавання духоўнай сувязі з мінулым цяжка сабе ўявіць паступальнае развіццё і будучыню. Вось чаму наша знаходжанне ў гэтых сценах не толькі звязана з успамінамі аб славутым мінулым нашай Царквы, але і мабілізуе да таго, каб, захоўваючы ўсё добрае, развіваць наша жыццё на карысць Царквы і нашых народаў.

detail20190530-VAR_1328-обр.jpg

У пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі. Прынялі ўдзел у пасяджэнні таксама часовыя члены Сінода, запрошаныя для ўдзелу ў летняй сесіі (сакавік-жнівень): архіепіскап Калінінградскі і Балтыйскі Серафім; архіепіскап Якуцкі і Ленскі Раман; архіепіскап Венскі і Будапешцкі Антоній; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Сочынскі і Туапсінскі Герман.

Свяшчэнны Сінод, у прыватнасці, зацвердзіў журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 16 красавіка 2019 года (журнал № 44). Быў таксама прыняты шэраг кадравых рашэнняў і дакументаў агульнацаркоўнага значэння.

Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 30 мая 2019 года

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by