- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Міністр працы Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у суботніку на тэрыторыі сталічнага храма іконы Божай Маці «Усецарыца»
20 красавіка 201920 красавіка на тэрыторыі будуемага храма іконы Божай Маці «Усецарыца» па вуліцы Чыгуначнай у Мінску адбыўся рэспубліканскі суботнік.
У добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол будучага каменнага храма, а таксама храма ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна прынялі ўдзел каля 20 супрацоўнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам працы Ірынай Анатольеўнай Касцевіч і прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў на чале са старшынёй Іванам Аркадзьевічам Гардзейчыкам.
Настаяцель храма, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў расказаў пра гісторыю парафіі і этапы будаўніцтва. Затым удзельнікам суботніка быў вызначаны фронт работ: кладка цэглы, пасадка дрэў і кветак, майстраванне элементаў безбар'ернага асяроддзя.
— Мая малая радзіма — Мінск, таму суботнік я праводжу тут. А чаму менавіта храм? У нас даўнія партнёрскія адносіны з Беларускай Праваслаўнай Царквой. На сістэмнай аснове працуем з ёю з 2004 года. Бо наша зона адказнасці — пажылыя людзі. У дамах-інтэрнатах ёсць куткі і малельныя пакоі, капліцы, дзе людзі могуць знайсці духоўную падтрымку. Вялікую дапамогу Царква аказвае па догляду за пажылымі. Гэты храм будуецца не першы год, і мы тут таксама не ўпершыню. Вось і сёння, можна сказаць, працягваем акцыю «Давайце храм пабудуем разам». Сюды потым будуць прыходзіць мамы з дзецьмі, за якіх мы таксама адказваем, пажылыя людзі. Будзе выбудавана безбар'ернае асяроддзе — цытуе Ірыну Касцевіч БелТА.
Міністр запрасіла ўсіх неабыякавых мінчан далучыцца да будаўніцтва храма і па меры сіл дапамагаць прыходу.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
- У Тураўскай епархіі прайшоў Летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- 5-9 жніўня адбудзецца 120-кіламетровы хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай «Адзігітрыя»
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.