- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Канцэрт ва Усіхсвяцкім храме сталіцы адкрыў фестываль-конкурс «Песні, абпаленыя вайной»
08 мая 20192 мая 2019 года ў Белым зале храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, адбылося адкрыццё фестывалю-конкурсу «Песні, абпаленыя вайной». Фестываль падрыхтаваў і правёў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння і Усіхсвяцкай парафіі.
— Педагагічны ўніверсітэт надае вялікую ўвагу захаванню духоўных каштоўнасцяў, якія маюць ключавое значэнне для ўстойлівага развіцця беларускага грамадства, росквіту нашай Радзімы, — з прывітальным словам падчас урачыстага адкрыцця выступіў рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. — Фестываль-конкурс «Песні, абпаленыя вайной», закліканы аб'яднаць яго ўдзельнікаў у высакароднай справе захавання ўнікальнай культурнай спадчыны, якую складаюць ваенныя песні. Ён з'яўляецца своеасаблівай данінай памяці ўсім тым, хто да канца выканаў свой воінскі і працоўны абавязак перад Радзімай у гады ваеннага ліхалецця, абараняючы яе свабоду і незалежнасць.
— Цар і прарок Давід у 145-м псалме сказаў: «Пакуль жыву, спяваю Богу майму!» Без спеваў немагчыма ўявіць жыццё чалавека, Царква, малітву. Спевы суправаджалі чалавека і ў радасці, і ў горы. Песні часоў Вялікай Айчыннай спяваліся ў вельмі складаны перыяд нашай гісторыі, калі вера ў Бога не віталася. Сёння, калі мы спяваем гэтыя песні, напаўняючы іх верай у Бога, наноў пераасэнсоўваем нашу гісторыю і прымаем яе як неад'емную частку лёсу нашага народа. З гэтымі песнямі, уносячы ў іх элемент веры ў Бога, ідзем у будучыню, перадаючы іх іншым пакаленням, — звярнуўся да ўдзельнікаў фестывалю протаіерэй Аляксій Васін.
Прысутных у зале і харыстаў таксама віталі намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі — начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Анатольеўна Сіманоўская, народная артыстка Беларусі Анастасія Ігараўна Масквіна, старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Алена Віктараўна Атрашкевіч, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, член праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў.
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел хор «Gaudeamus» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка пад кіраўніцтвам Ларысы Ядлоўскай, сярэдні і дзіцяча-юнацкі хоры Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска пад кіраўніцтвам іерэя Андрэя Саўрыцкага і Таццяны Ціхановіч, зводны хор «Масты пакаленняў» (народны хор ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы Аршанскага гарадскога Цэнтра культуры, хор педагогаў і навучэнцаў ДУА «СШ № 16 горада Оршы») пад кіраўніцтвам Таццяны Губянковай і хор «Натхненне» дзіцячай музычнай школы № 96 горада Масквы пад кіраўніцтвам Алены Атлас.
У гэты вечар гледачы пачулі выдатныя гукі фартэпіяна, баяна, скрыпкі, акардэона і флейты. Вакалісты розных пакаленняў выканалі трапар Пасхі, рускія, беларускія і казацкія народныя песні ваеннай тэматыкі. Напярэдадні 9 мая прагучалі ўсім знаёмыя словы песні «День Победы».
Ирына Баранава паводле матэрыялаў Bspu.by, Hramvs.by / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.