Галава дзяржавы павіншаваў мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння

21 сакавіка 2019

top.jpgПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

«Усё сваё жыццё вы прысвяцілі захаванню хрысціянскіх традыцый, стаўшы добрым і мудрым настаўнікам для многіх тысяч прыхаджан і свяшчэннікаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць заслугі мітрапаліта Філарэта ва ўстанаўленні міжканфесійнага дыялогу. «З'яўляючыся адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце, вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне Беларускай Праваслаўнай Царквы, зрабілі многае для ўмацавання дзяржаўна-царкоўных адносін. Няхай і ў далейшым вашы мудрасць і малітвы дапамагаюць людзям у пошуку жыццёвых арыенціраў і імкненні да новых здзяйсненняў», — пажадаў Прэзідэнт.

Афіцыйны партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь / Church.by