Флэш-моб «Калядны кругаварот» аб'яднаў 77 населеных пунктаў

04 лютага 2018

top.jpg

Канец студзеня стаў заканчэннем флэш-мобу «Калядны кругазварот», які праходзіў у Віцебскай епархіі ўжо ў другі раз.

Калядная акцыя зноў аб'яднала тры краіны: Беларусь, Расію і Украіну. Удзельнікамі кругавароту дабра сталі 77 населеных пунктаў. За час правядзення «Каляднага кругавароту» было адпраўлена 255 падарункаў: 65 для дарослых атрымальнікаў ва ўзросце ад 17 да 90 гадоў, і 190 для дзяцей ад 8 месяцаў да 16 гадоў.

Флэш-моб «Калядны кругаварот» закліканы аб'ядноўваць праваслаўныя сем'і, дарыць новыя знаёмствы і, вядома ж, радасць — як ад выбару падарунка для незнаёмага чалавека, так і пры атрыманні запаветнай пасылкі з сюрпрызам і часцінкай дабрыні і цяпла яе адпраўніка.

Тым не менш, у межах «Каляднага кругавароту»-2017 удзельнікі акцыі адгукнуліся на прапанову арганізатараў і бязвыплатна накіравалі 18 падарункаў дзецям, якія нядаўна страцілі аднаго з бацькоў, дзецям з малазабяспечаных сем'яў, адзінокім старым, а таксама сем'ям — падапечным ініцыятыўнай групы «Лініі жыцця» (Віцебск). 22 падарункі атрымалі рабяты з дзіцячага прытулку «Калядны» (Казельск, Калужская вобласць Расіі, непадалёк ад Опцінай пустыні). 19 дзяцей-інвалідаў, якія выхоўваюцца ў ЦКРН горада Лепеля, таксама атрымалі падарункі да свята Ражджаства Хрыстовага.

Віцебская епархія / Church.by