- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Штогадовы хрэсны ход у гонар іконы Маці Божай Баркалабаўскай пачнецца 23 ліпеня
17 ліпеня 201923 ліпеня 2019 года па благаславенню Высокапраасвяшчэннага архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія адбудзецца традыцыйны хрэсны ход у гонар іконы Маці Божай Баркалабаўскай, свята якой адзначаецца 24 ліпеня.
40-кіламетровы шлях багамольцаў будзе пралягаць са Свята-Нікольскага манастыра Магілёва да Спаса-Узнясенскага манастыра ў пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе знаходзіцца цудатворны абраз.
План правядзення хрэснага ходу:
23 ліпеня (першы дзень)
6:00 - 6:30 — малебен (Свята-Нікольскі манастыр у Магілёве).
6:30 — адпраўленне са Свята-Нікольскага манастыра.
9:00 - 9:30 — Прывал (в. Буйнічы).
11:30 - 12:30 — Прывал (в. Салтанаўка).
14:00 - 16:00 — Абед (в. Дашкоўка).
19:00 - 20:00 - прыбыццё (в. Баркалабава). Удзел паломнікаў у вячэрняй службе. Начлег у в. Баркалабава.
24 ліпеня (другі дзень)
9:30 — святочная Літургія. Брацкая трапеза.
Кантакты для даведак:
Белахвостаў Аляксандр + 375296297974,
Сідаровіч Ілья + 375447012077.
* * *
Баркалабаўская ікона Прасвятой Багародзіцы — адна з галоўных святынь Усходняй Беларусі. Паводле легенды, у 50-х гадах XVII-га стагоддзя ў ваколіцах Быхава быў праездам маскоўскі ваявода. У абозе ён вёз абраз. Раптам у вёсцы Баркалабава, ля Вазнясенскага жаночага манастыра, абоз спыніўся. Коні сталі як укопаныя, і ніхто не мог зрушыць іх з месца. Ваявода ўспомніў пра абраз і зразумеў гэта як загад звыш укопаны паднесці святыню ў дар абіцелі. Паводле падання, гэтым ваяводам быў князь Сямён Пажарскі. Ігумення Фаціння загадала паставіць абраз у цэнтры манастырскага Увазнясенскага храма, але ўначы ікона сама сабой перамясцілася бліжэй да царкоўнай сцяны.
Баркалабаўская ікона Божай Маці — адна з самых шануемых айчынных святынь. У многіх храмах знаходзяцца яе спісы. Знакамітая ікона асабліва праславіўся цудамі падчас Паўночнай вайны і вайны 1812 года. Пасля 1920 года, калі манастыр быў зачынены, абраз захоўвалі вернікі. А напярэдадні Вялікадня 1953 года цудатворную ікону прынеслі ў Свята-Троіцкі храм Быхава. Там цудатворны абраз захоўваўся да ліпеня 2010 года, нязменна збіраючы вялікую колькасць вернікаў. 25 ліпеня 2010 г. старажытная ікона была ўрачыста перанесена ў аднаўлены Баркалабаўскі манастыр. Зараз тут адзначаюць двайное свята цудатворнай іконы: 24 ліпеня — дзень знойдзення і 25 ліпеня — дзень перанясення абраза з горада Быхава ў Баркалабаўскі манастыр.
Магілёўская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.