Епіскап Бараўлянскі Ігнацій узначаліў урачыстасці з нагоды актавага дня Мінскага духоўнага вучылішча

23 снежня 2018

top.jpg

17 снежня ў Мінскім духоўным вучылішчы адзначылі актавы дзень, па традыцыі прымеркаваны да Дня памяці прападобнага Іаана Дамаскіна.

Урачыстае богаслужэнне ў храме прападобнай Еўфрасінні Полацкай прыхода ў гонар іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» узначаліў епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.

Пасля богаслужэння адбылася актавая частка мерапрыемства. З прывітальным словам выступіў дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату. Актавую прамову агучыў старэйшы выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член Патрыяршага савета па справах развіцця царкоўна-спеўнага мастацтва Мікалай Васільевіч Шыманскі. Да прысутных звярнуўся таксама Аляксандр Іванавіч Тураў, прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, былы дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча. Удзельнікаў урачыстасці прывітаў таксама протаіерэй Ігар Карасцялёў, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць», на тэрыторыі якога размяшчаецца навучальныя і адміністрацыйныя памяшканні МінДУ. Архіпастырскім словам даў наказ прысутным Праасвяшчэнны епіскап Ігнацій.

Па заканчэнні актавай часткі гасцей мерапрыемства запрасілі на канцэрт, на якім прагучалі духоўныя песнапенні ў выкананні змешанага хору Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў Наталлі Уладзіміраўны Мядзведзь, а таксама творы ў выкананні вучэбнага хору пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка Кацярыны Сяргееўны Смаляк. Майстэрствам вакальных спеваў і інструментальнага выканання падзяліліся навучэнцы вучылішча, а таксама старэйшыя выкладчыкі Галіна Леанідаўна Раманюк, Аксана Сяргееўна Рагоўская, Вольга Андрэеўна Канашэнка і іншыя ўдзельнікі канцэрта.

Святкаванні з нагоды актавага дня вучылішча прайшлі ў цёплай духоўнай атмасферы і прынеслі радасць у сэрцы прысутных навучальнікаў, навучэнцаў і гасцей.

Church.by