Епіскап Бараўлянскі Ігнацій прызначаны на Полацкую кафедру

30 жніўня 2019

top.jpg

30 жніўня 2019 года ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

Члены Свяшчэннага Сінода мелі паўторнае абмеркаванне наконт пададзенай заявы Праасвяшчэннага архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, датычнага залічэння яго на спачын у сувязі з дасягненнем 75-годдзя. Свяшчэнны Сінод пастанавіў задаволіць прашэнне і выказаць сардэчную ўдзячнасць архіепіскапу Феадосію за шматгадовае архіпастырскае акармленне Полацкай епархіі. Праасвяшчэнным Полацкім і Глыбоцкім абраны епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі (журнал № 98).

Church.by