- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Епіскап Барысаўскі Веніямін паднёс у дар радзільнаму дому ікону Божай Маці «Млекакарміцелька»
21 мая 2019
Дзякуючы даўняму супрацоўніцтву аддзела па мацярынстве і сям'і Барысаўскай епархіі і УАЗ «Барысаўскі радзільны дом» сумеснымі намаганнямі епархіі і радзільні перыядычна праводзяцца розныя духоўна-асветніцкія мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на захаванне жыцця яшчэ не народжаных дзяцей, папулярызацыю здаровага ладу жыцця.
Непасрэдны ўдзел у такіх акцыях і мерапрыемствах прымаюць кіраўнік аддзела па мацярынстве і сям'і Барысаўскай епархіі, псіхолаг УАЗ «Барысаўскі радзільны дом» Кацярына Дзмітрыеўна Русанава і духаўнік аддзела, клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Дзімітрый Дарашэнка, а таксама валанцёры.
16 мая ў сценах Барысаўскага радзільнага дома адбылася значная падзея. Установу аховы здароўя наведаў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, каб перадаць у дар радзільнаму дому ікону Божай Маці «Млекакарміцелька».
Ля ўваходу ў бальніцу ўладыку Веніяміна са святыняй сустракалі галоўны ўрач Аляксандр Валер'евіч Шыпула і супрацоўнікі ўстановы. Таксама на сустрэчы прысутнічалі святары і прыхаджане барысаўскіх храмаў.
Ікона Божай Маці была ўрачыста дастаўлена ў актавую залу радзільні.
Аляксандр Шыпула прамовіў уступнае слова, у якім падкрэсліў, што супрацоўніцтва з Царквой прыносіць неацэнны плён і дазваляе пазбягаць многіх крызісных сітуацый.
Епіскап Веніямін падзякаваў кіраўніцтву і супрацоўнікам радзільні за іх нялёгкую працу і адказнасць пры выкананні ўрачэбнага доўгу і ўзнагародзіў УАЗ «Барысаўскі радзільны дом» архіерэйскай граматай. Затым уладыка Веніямін запрасіў усіх да супольнай малітвы да Прасвятой Багародзіцы.
Па заканчэнні богаслужэння Яго Праасвяшчэнства распавёў пра ікону Божай Маці «Млекакарміцелька» і патлумачыў, з якімі просьбамі і чаму звяртаюцца вернікі да Найсвяцейшай Багародзіцы перад гэтым шанавальным абразом: каб перанесці цяжкія роды, каб грудное малако заўсёды з'яўлялася ў дастатковай колькасці, а таксама аб захаванні немаўлят ад розных хвароб.
У завяршэнне быў здзейснены Велікодны хрэсны ход з іконай Божай Маці «Млекакарміцелька» вакол будынка гінекалагічнай кансультацыі і самога будынка радзільні.
Пасля хрэснага ходу абраз быў унесены ў радзільню на другі паверх, дзе і будзе знаходзіцца пастаянна, каб кожная цяжарная ці ўжо нарадзіўшая жанчына магла папрасіць у Прасвятой Багародзіцы дапамогі.
Барысаўская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.