- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Лізавецінскі манастыр запрашае на семінар «Сужэнскія сустрэчы»
07 лістапада 2019Закрыты семінар «Шлюбныя сустрэчы» пройдзе з 15 па 17 лістапада ў Мінску ў Паломніцкім цэнтры Лізавецінскага манастыра..
Для каго гэты семінар?
У працы семінара могуць удзельнічаць усе сямейныя пары незалежна ад узросту і стажу шлюбнага жыцця. Праграма пабудавана такім чынам, што ў ёй павінны прымаць удзел абодва. Запрашаюцца ўсе пары (з паспяховай сітуацыяй і тыя, што перажываюць крызіс), якія жадаюць лепш разабрацца ў сваіх адносінах і абнавіць іх. Дзяцей на час правядзення заняткаў рэкамендуецца пакінуць дома з роднымі людзьмі.
Прынцыпы работы
Сустрэчу ў Мінску арганізоўваюць клірык Барысаўскай епархіі протаіерэй Уладзімір Шэйдак разам з жонкай Інай. Як шлюбная пара айцец Уладзімір і матушка Іна прымаюць удзел у рабоце Праваслаўнага епархіяльнага цэнтру «Сужэнскія сустрэчы» ў Санкт-Пецярбургу, заснаванага протаіерэем Аляксандрам Дзягілевым. Атрыманы вопыт і жаданне дапамагчы іншым падштурхнулі іх на правядзенне аналагічнай працы ў Мінску.
Методыкі семінара, накіраваныя на гарманізацыю сямейных адносін і аказанне дапамогі сямейным парам у крызісе, падтрымліваюцца Патрыяршай камісіяй па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
Праграма
Праграма ўключае дванаццаць тэматычных сустрэч. Яна дапамагае мужу і жонцы лепш зразумець пачуцці адзін аднаго, а таксама вучыць будаваць дыялог у сям'і і знаходзіць выхады з канфліктных сітуацый.
Месцам правядзення трохдзённага семінара абраны Паломніцкі цэнтр Лізавецінскага манастыра.
Праца семінара пачнецца ў пятніцу, 15 лістапада, у 19:00, і завершыцца ў нядзелю, 17 лістапада, каля 16:00.
У праграме семінара прадугледжаны вячэрняя служба ў суботу ўвечары і Бажэственная літургія ў нядзелю раніцай. Ніхто з удзельнікаў не будзе прымушацца да ўдзелу ў рэлігійных таінствах і абрадах, але яны павінны быць згодныя з удзелам праваслаўнага святара ў працы семінара і з хрысціянскай асновай праграмы семінара.
Удзельнікі семінара забяспечваюцца камфартабельным жыллём і трохразовым харчаваннем. У суботу ўвечары запланавана чаяванне, таму ўсім прапануецца ўзяць што-небудзь да агульнага чайнага стала.
Размяшчэнне ўдзельнікаў пачнецца 15 лістапада з 15:00.
Умовы удзелу
Рэкамендуемая сума ахвяравання ад сямейнай пары (2 чалавекі) — 310 беларускіх рублёў. Праца семінара носіць дабрачынны характар, і ўдзельнікі ўносяць ахвяраванне на пражыванне і харчаванне, а таксама накладныя выдаткі арганізацыі.
Жадаючым забраніраваць месца неабходна пералічыць суму 50% ад агульнага кошту. Колькасць удзельнікаў семінара абмежавана.
Рэквізіты для безнаяўнага разліку: Свята-Лізавецінскі манастыр Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Р/р 3015003945011 у «Приорбанк» ААТ ЦБУ 101
г. Мінск, код 749, г. Мінск, вул. Ціміразева, 65А
УНН 600684609
Прызначэнне плацяжу: ахвяраванне на манастыр.
Кантактная інфармацыя
Паломніцкі цэнтр Свята-Лізавецінскага манастыра знаходзіцца побач з храмавым комплексам па адрасе: г. Мінск, вул. Выгоцкага, 1а.
Праезд на аўтобусах №№ 18, 26 ад станцыі метро «Плошча Перамогі».
Падрабязную інфармацыю аб семінары можна даведацца, звязаўшыся з протаіерэем Уладзімірам Шэйдакам па электронным адрасе suvstr@tut.by.
Лізавецінскі манастыр / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- У Нясвіжскім замку прайшоў Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае» [+відэа]
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Пабачыла свет кніга «Гістарычнае апісанне Полацкай епархіі і ўсіх манастыроў, якія ў гэтай епархіі знаходзяцца»
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.