- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Дыялог і адзінства
27 лютага 2020Прэс-рэліз па выніках брацкай сустрэчы Прадстаяльнікаў і дэлегацый Праваслаўных Цэркваў (26 лютага 2020 года, Аман, Іарданія).
26 лютага 2020 года ў Амане (Іарданія) адбылася сустрэча Прадстаяцеляў і прадстаўнікоў Памесных Праваслаўных Цэркваў, асноўнай мэтай якой стаў разгляд пытання аб адзінстве і прымірэнні ў Святым Праваслаўі. Удзельнікі адзначылі, што падзяляюць боль Іерусалімскага Патрыярхату ад небяспекі расколу ў нашай праваслаўнай супольнасці.
У сустрэчы ўдзельнічалі дэлегацыі Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы на чале з Яго Блажэнствам Патрыярхам Іерусалімскім Феафілам III, Рускай Праваслаўнай Царквы на чале з Яго Свяцейшасцю Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, Сербскай Праваслаўнай Царквы на чале з Патрыярхам Сербскім Ірынеем, Румынскай Праваслаўнай Царквы на чале з Яго Высокапраасвяшчэнствам мітрапалітам Тыргавішцкім Ніфанам, Польскай Праваслаўнай Царквы на чале з Яго Высокапраасвяшчэнствам архіепіскапам Люблінскім і Холмскім Авелем і Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі на чале з Яго Блажэнствам Мітрапалітам Чэшскіх зямель і Славакіі Расціславам.
Удзельнікі сустрэчы выказалі падзяку Яго Вялікасці Абдале II, каралю Хашыміцкага Каралеўства Іарданіі і Хашыміцкаму захавальніку хрысціянскіх і мусульманскіх святынь у Святой Зямлі, і народу Іарданіі за садзейнічанне ў арганізацыі гэтага сходу ў сталіцы Іарданіі Амане, адзначыўшы выдатны ўклад Яго Вялікасці ў садзейнічанне міжрэлігійнаму дыялогу на міжнародным узроўні.
Удзельнікі таксама выказалі падзяку Іерусалімскаму Патрыярхату і Яго Блажэнству Патрыярху Феафілу за яго нястомныя намаганні з мэтай пракласці шлях для дыялогу і злучыць братоў у дарагім духу адзінстве. Удзельнікі падкрэслілі, што святло, якое сыходзіць ад Іерусаліма, сведчыць пра Святы горад, які ўвесь час яўляе свой міжрэлігійны і шматкультурны характар, будучы домам для трох аўраамічных рэлігій — хрысціянства, юдаізму і ісламу.
Дэлегацыі заявілі, што гэты сход меў на мэце ўмацаваць сяброўскія сувязі паміж братамі і іх Цэрквамі, садзейнічаць адносінам міру ў Хрысце паміж імі, абараніць адзінства Праваслаўных Цэркваў і аднавіць дыялог у малітоўнай надзеі на прымірэнне там, дзе існуе разлад.
У атмасферы братэрскай любові прысутныя на сустрэчы пагадзіліся, што пытанні усеправаслаўнага значэння, у тым ліку даравання аўтакефаліі тым ці іншым Цэрквам, павінны вырашацца ў духу ўсеправаслаўнага дыялогу і адзінства і на аснове ўсеправаслаўнага кансенсусу.
Адносна сённяшняй царкоўнай сітуацыі ў Украіне удзельнікі таксама прызналі, што для ацалення і прымірэння неабходны усеправаслаўны дыялог.
Па пытанню аб Паўночнай Македоніі дэлегацыі заявілі, што гэтае пытанне павінна вырашацца з дапамогай дыялогу ўнутры Сербскай Праваслаўнай Царквы і пры ўсеправаслаўнай падтрымцы.
У дачыненні да Чарнагорыі дэлегацыі настойліва заклікалі яе ўлады паважаць і выконваць асноўныя правы ўласнасці, у тым ліку правы Царквы.
Дэлегацыі вырашылі, што яны павінны сабрацца як браты, найлепш да канца гэтага года, каб умацаваць сяброўскія сувязі малітвай і дыялогам. Удзельнікі спадзяюцца, што Яго Свяцейшасць Усяленскі Патрыярх Варфаламей з яго вядомым старшынствам гонару (πρεσβεία τιμής) далучыцца да гэтага дыялогу разам са сваімі сабратамі-Прадстаяцелямі.
Дэлегацыі падтрымалі заклік свайго брата Патрыярха Феафіла III узнесці малітву аб міры, аб спыненні войнаў, хвароб і пакут, аб усіх хрысціянах, а таксама аб адзінстве Праваслаўнай Царквы. Гэтая малітва павінна быць здзейснена ў Маці-Царкве, Царкве Уваскрасення (Гроба Гасподняга) у Іерусаліме, перад Святым Гробам Хрыстовым, з якога Ён уваскрос і абвясціў мір свету.
Служба камунікацыі АЗЦС / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстаўка «Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра»
- Дакументальныя карціны, знятыя ў Мінскім Лізавецінскім манастыры, атрымалі дыпломы лаўрэатаў некалькіх міжнародных фестываляў
- Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній саслужыў архіепіскапу Беластоцкаму і Гданьскаму Якаву за ўсяночным чуваннем у Мікалаеўскім кафедральным саборы Беластока
- Протаіерэй Алег Абрамовіч прызначаны духаўніком Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар па метадах узаемадзеяння Царквы і школы
- Адбылася сустрэча мітрапаліта Веніяміна і архіепіскапа Сафронія з новым губернатарам Магілёўскай вобласці
- Сінадальны аддзел па справах моладзі РПЦ праводзіць акцыю «Віфлеемскі агонь: святло міру і сяброўства»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.