- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Дзень праваслаўнай кнігі адзначаць у Мінску 7 сакавіка
04 сакавіка 20197 сакавіка 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (горад Мінск, праспект Незалежнасці, 116) па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбудзецца святкаванне Дня праваслаўнай кнігі.
Арганізатары мерапрыемства — Выдавецкі савет Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Лізавецінскі жаночы манастыр.
Урачысты акт у гонар свята пачнецца ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 16:00. Мерапрыемства ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У ліку запрошаных гасцей — святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Беларусі, кіраўнікі мясцовых выканаўчых органаў, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, рэктары і студэнты духоўных і свецкіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і інш.
У праграме святкавання Дня праваслаўнай кнігі:
- прэзентацыя кніг Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі);
- выстава кніг выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі;
- экспазіцыя кніг беларускіх праваслаўных выдавецтваў: Выдавецтва Беларускага Экзархату, Выдавецтва Лізавецінскага манастыра, брацтва ў гонар святога Архістратыга Міхаіла, Выдавецтва Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску і Выдавецтва Дзмітрыя Харчанкі, якія прадставяць свае навінкі дзіцячай літаратуры, праваслаўных мастацкіх выданняў, твораў святых айцоў і вучыцеляў Царквы, а таксама катэхізічных духоўна-асветных кніг.
Уваход на ўрачысты акт — па запрашальных білетах, на ўсе астатнія мерапрыемствы Дня праваслаўнай кнігі — вольны.
Прадстаўнікі СМІ запрашаюцца да 15:00. Заяўкі на акрэдытацыю дасылаць на электронны адрас: berdyuginaevgeniya@mail.ru. Даведкі па тэлефонах: 80333496327 (Яўгенія Бярдзюгіна); 80298757147 (Марыя Дадалка); 80292704494, 80291854788 (Валянціна Аляксееўна Сцяпанава).
* * *
Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве стала ўжо традыцыяй. Яно прымеркавана да ўспаміну выдання ў 1517-1519 гадах Францыскам (у святым хрышчэнні Георгіем) Скарынай першай на ўсходнеславянскіх землях друкаванай Бібліі і выданню ў 1564 годзе выхадцамі з беларускіх зямель дыяканам Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам кнігі «Апостал», якая стала першай друкаванай кнігай у Маскоўскім царстве.
Мэта правядзення Дня праваслаўнай кнігі — развіццё цікавасці да духоўнай літаратуры, прывіццё любові да чытання ў падрастаючага пакалення. Дзень праваслаўнай кнігі ўвасабляе прызнанне вялізнага значэння духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні людзей, у далучэнні іх да тысячагадовай хрысціянскай традыцыі. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай падзеі, праходзяць у сакавіку ва ўсіх епархіях Беларускага Экзархату, у публічных і царкоўных бібліятэках, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі, а таксама духоўных школах Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Для Беларусі сёлета святкаванне Дня праваслаўнай кнігі звязана з успамінам 180-годдзя Полацкага царкоўнага Сабора. У Нядзелю Перамогі Праваслаўя 12 лютага 1839 года ў Полацкім храме Святой Сафіі адбылося прыняцце саборнага рашэння аб скасаванні Брэсцкай царкоўнай уніі і аднаўленні адзінства беларуска-літоўскіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой. Паводле ацэнак гісторыкаў, дзеі Полацкага сабора 1839 года спрыялі развіццю беларускай культуры і беларускай нацыянальнай самасвядомасці.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
- У Тураўскай епархіі прайшоў Летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- 5-9 жніўня адбудзецца 120-кіламетровы хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай «Адзігітрыя»
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.