Цыкл перадач архімандрыта Савы (Мажукі) «Святло невячэрняе» будзе суправаджацца сурдаперакладам

27 мая 2020

top.jpg

Па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі сумесна з Мікольскім мужчынскім манастыром у горадзе Гомелі рыхтуе да выпуску цыкл перадач «Святло невячэрняе» з сурдаперакладам.

Новыя перадачы архімандрыта Савы (Мажука) у суправаджэнні сурдаперакладу іерэя Аляксандра Пранкевіча для людзей з аслабленым слыхам стануць даступныя на YouTube-канале інфармацыйнага аддзела.

Гомельская епархія / Church.by