Царква працягвае дапамагаць беларускім медыкам

12 красавіка 2020

top.jpgУ Лазараву суботу сталічны прыход абраза Божай Маці «Усецарыца» пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы перадаў медыкам 6-га корпуса Мінскага анкадыспансера 30 гарачых абедаў, а таксама ўстанавіў кава-машыну ў корпусе на пастаяннай аснове.IMG_3583_1.jpg

Дадзеная дапамога стала магчымай дзякуючы прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнесу, якія актыўна прыцягвае Беларуская Праваслаўная Царква для дапамогі медыкам ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Удзел у акцыі прынялі арганізацыя грамадскага харчавання «Ажына» і пастаўшчык кавы і кавамашын roast.by.

Таксама праваслаўныя добраахвотнікі працягваюць шыць маскі для супрацоўнікаў дыспансера. Штодня перадаецца каля 80-100 масак.

Сінадальны аддзел па сацыяльнаму служэнню рыхтуе да перадачы лячэбнай установе 2 апарата ШВЛ і 40 ахоўных касцюмаў. 

Дыяканія.by / Church.by