- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Беларусы прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Аляксееўскія перазвоны — 2018»
07 чэрвеня 20182 чэрвеня 2018 года ў пасёлку Аляксееўскае Рэспублікі Татарстан пад дэвізам «Ззяй у стагоддзях, Святая Русь!» адбыўся XVI фестываль звону «Аляксееўскмя перазвоны — 2018», закліканы захоўваць і развіваць мастацтва праваслаўнага звону як нематэрыяльнай культурнай спадчыны Расіі.
Фестываль быў прысвечаны 10-годдзю асвячэння прастола мясцовага храма Уваскрасення Хрыстовага, 100-годдзя забойства Царскай сям'і, а таксама памяці ўсіх новамучанікаў.
У фестывалі прынялі ўдзел майстры звону з Расіі, Украіны і Беларусі, у тым ліку 7 навучэнцаў і выпускнікоў розных гадоў аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення Багдана Уладзіміравіча Бярозкіна.
Беларускія званары падзяліліся унікальнымі звонамі розных стыляў, а таксама парадавалі гасцей сумесным насычаным звонам на саборнай званіцы і перасоўнай малой званіцы адначасова.
У рамках музычнага форуму ўдзельнікі з Беларусі ўшанавалі памяць навамучанікаў зямлі Беларускай і падарылі настаяцелю Уваскрасенскага храма абраз свяшчэннамучаніка Іаана Панкратовіча, прасвітара Чыжэвічскага і Салігорскага, расстралянага савецкай уладай у 1937 годзе за адкрытую пропаведзь Хрыста.
Адбыўся канцэрт з удзелам танцавальных і фальклорных калектываў розных жанраў, аўтараў і выканаўцаў духоўнай і народнай музыкі: ансамбля гусляроў «Жывая вада» (Сергіеў Пасад), Ганны Сізавай (Масква), Ірыны Ляонавай (Масква), Ігара Балакірава (Санкт-Пецярбург), Наталлі Купрыянавай (Арол), хору «Варвара» (Казань), Данііла Пасынкава (Казань), Міланы Паўлавай (Казань), баяніста Багдана Бярозкіна (Мінск), Станіслава Барцянёва (Масква), кабзара Васіля Жданкіна (Пачаеў), казацкага ансамбля «Раздолле» (Камышын), казацкага мужчынскага хору «Волжскія станічнікі» (Самара) і іншых майстроў. Гучалі духоўныя, казачыя і народныя песні і канты.
— Сумесныя малітвы на богаслужэннях, духоўная творчасць выканаўцаў, шчырасць і адкрытасць усіх удзельнікаў і гасцей стварылі атмасферу духоўнай радасці для ўсіх, хто прыбыў на фестываль «Аляксееўскія перазвоны», — падзяліўся ўражаннямі загадчык аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча Багдан Бярозкін.
Дарэчы, шлях у Аляксееўскае стаў для беларускіх званароў насычаным паломніцкім маршрутам. Па дарозе на фестываль беларусы пакланіліся святыням Смаленска, Уладзіміра і Казані.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.