Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у VII З'ездзе праваслаўнай моладзі Казахстана [АБНОЎЛЕНА]

10 мая 2018

top.jpg

8 мая 2018 года ў Духоўна-культурным цэнтры Казахстанскай мітрапалічай акругі імя роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ў Астане адбылося адкрыццё VII З'езда праваслаўнай моладзі Казахстана, арганізаванага па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Цэнтральная тэма форуму — «Добраахвотніцтва. Хто, калі не мы?»

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 чалавек, у ліку якіх дэлегаты ад усіх епархій Мітрапалічай акругі і госці з Расіі і краін СНД — лідары і члены епархіяльных моладзевых актываў, адказныя за арганізацыю моладзевай і місіянерскай працы, эксперты па грамадскіх, рэлігійных і сацыяльных пытаннях.

Казахстанская моладзь была прадстаўлена праваслаўнымі аб'яднаннямі з гарадоў Астаны, Алма-Аты, Караганды, Уральска, Кастаная, Какшэтау, Петрапаўлаўска, Сяміпалацінска, Паўладара, Экібастуза, Аксу, Шымкента, Тараза, Талдыкаргана, Усць-Каменагорска, а таксама раённых цэнтраў розных абласцей рэспублікі.

Арганізатарам форуму выступіла Камісія па справах моладзі Казахстанскай мітрапалічай акругі пры падтрымцы Астанайскага праваслаўнага моладзевага руху.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у форуме ўзялі ўдзел старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын і кіраўнік аддзела па справах моладзі Мінскай епархіі протадыякан Максім Логвінаў.

З'езд адкрыўся малебнам перад пачаткам усякай добрай справы, пасля чаго ў канцэртнай зале духоўна-культурнага цэнтра пачалося пленарнае пасяджэнне.

Намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, старшыня Міжрэгіянальнай маладзёжнай грамадскай арганізацыі «Праваслаўная моладзь» (Усерасійскі праваслаўны моладзевы рух) протаіерэй Сергій Шасцін агучыў вітанне кіраўніка Сінадальнага аддзела па справах моладзі епіскапа Любярэцкага Серафіма.

Старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын зачытаў пасланне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

Дырэктар Дэпартамента маладзёжнай палітыкі Міністэрства па справах рэлігій і грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Казахстан А. Р. Аралаў прывітаў З'езд ад імя міністра па справах рэлігій і грамадзянскай супольнасці Казахстана. Д. А. Калятаева.

Асноўны даклад аб сучаснай сітуацыі ў казахстанскім грамадстве, аб дзяржаўна-канфесійных адносінах, аб мэтах і задачах праваслаўнай моладзевай работы ў Казахстане на сучасным этапе прадставіў кіраўнік Праваслаўнай Царквы Казахстана мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр.

Кіраўнік моладзевага аддзела Маскоўскай гарадской епархіі Міхаіл Куксаў выступіў з дакладам на тэму «Вопыт маскоўскіх праваслаўных добраахвотнікаў для пачаткоўцаў».

Кіраўнік інфармацыйнай службы моладзевага аддзела Маскоўскай гарадской епархіі Максім Сакалоў прадставіў даклад «Моладзевая місія ў сацыяльных сетках».

У завяршэнні пленарнага пасяджэння кіраўнік спраў Праваслаўнай Царквы Казахстана, рэктар Алма-Ацінскай духоўнай семінарыі епіскап Каскяленскі Генадзь правёў сустрэчу з удзельнікамі З'езду ў фармаце гутаркі на тэму «Адзінота ў сетцы».

Пасля пленарнага пасяджэння прайшлі камандныя работы па групах.

У вячэрні час былі праведзены майстар-класы: «Пакрокавая пабудова дабравольніцкага служэння моладзі» (вядучы Міхаіл Куксаў); «Навучыся дабравесціць за адзін дзень» (вядучы Максім Сакалоў).

9 мая, у сераду 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень аддання свята Перапалавення Пяцідзесятніцы, святкавання 73-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, протаіерэй Іаан Задарожын і протадыякан Максім Логвінаў саслужылі мітрапаліту Астанайскаму і Казахстанскаму Аляксандру, архіерэям Казахстанскай мітрапалічай акругі, удзельнікам VII З'езда праваслаўнай моладзі Казахстана за Бажэственнай літургіяй ва Успенскім кафедральным саборы Астаны.

У храм быў дастаўлены каўчэг з часцінкай мошчаў велікамучаніка Георгія Перамаганосца. Святыня была перададзена ў дар мітрапаліту Астанайскаму і Казахстанскаму Аляксандру з Рускага на Афоне Панцелеіманава манастыра.

У той жа дзень увечары ў вялікім канцэртным зале духоўна-культурнага цэнтра адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця VII З'езда праваслаўнай моладзі Рэспублікі Кахахстан. Быў прыняты выніковы дакумент, які адлюстраваў рашэнне удзельнікаў З'езду ўтварыць Праваслаўны моладзевы рух Цэнтральнай Азіі «Альфа і Амега». Галоўнай задачай руху будзе каардынацыя праваслаўнай моладзевай працы ў Казахстанскай і Сярэднеазіяцкай мітрапалічых акругах.

Удзельнікі з'езду выказалі падзяку Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, кіраўніку Казахстанскай мітрапалічай акругі мітрапаліту Астанайскаму і Казахстанскаму Аляксандру, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, кіраўніку Сінадальнага аддзела па справах моладзі епіскапу Любярэцкаму Серафіму, кіраўніку спраў Казахстанскай мітрапалічай акругі епіскапу Каскяленскаму Генадзю, міністру па справах рэлігій і грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Казахстан. Д. А. Калятаеву, старшыні Камісіі па справах моладзі Казахстанскай мітрапалічай акругі ігумену Ігнацію (Сідарэнку), благачыннаму Астанайскай царкоўнай акругі архімандрыту Сергію (Карамышаву), кіраўніку Астанайскага праваслаўнага моладзевага руху іерэю Рыгору Кулікову, а таксама арганізатарам і гасцям форуму.

— З задавальненнем пагутарыў з духавенствам і праваслаўнай моладдзю Казахстана! З радасцю запрашаем нашых дарагіх сяброў у Беларусь! Дзякуй за цёплы прыём, радасць сумеснай малітвы і зносін! — падзяліўся ўражаннямі ад форуму пратаіерэй Іаан Задарожын.

Мітрапалічая акруга ў Рэспубліцы Казахстан / Church.by

Фотарэпартаж