Архіпастыры Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства

02 верасня 2019

top.jpg

1 верасня 2019 года, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Троіцкім саборы горада Слоніма.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужыў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Архіпастырам саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Дзімітрый Сёмуха, сакратар Навагрудскай епархіі протаіерэй Анатоль Герасімук, благачынныя царкоўных акруг Навагрудскай епархіі, клірыкі сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Генадзь Малееў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма.

Пасля патроенай екценні архіепіскап Гурый здзейсніў малітву аб міры ў Украіне.

Па заканчэнні Літургіі архіепіскап Гурый і епіскап Парфірый пабывалі на гарадскіх урачыстасцях з нагоды Дня беларускага пісьменства.

Нагадаем, што да свята было прымеркавана завяршэнне XXVI навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Удзельнікі экспедыцыі з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і Загор'е-Сталовіцкай іконай Пакрова Божай Маці пераадолелі маршрут у 980 км, наведваючы месцы, звязаныя з духоўнай і гісторыка-культурнай спадчынай нашага народа.

Навагрудская епархія Church.by