- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Архіепіскап Гомельскі Сцяфан узяў удзел у семінары «Гомельшчына. Вехі гісторыі»
15 снежня 201814 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбыўся рэгіянальны навукова-гістарычны семінар «Гомельшчына. Вехі гісторыі», які традыцыйна праводзіцца сумесна аддзелам Гомельскай епархіі па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі (старшыня аддзела — протаіерэй Ігар Альшанаў) і універсітэтам у рамках IV абласных Пакроўскіх адукацыйных чытанняў.
Сустаршынямі семінара выступілі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і рэктар БелДУТ доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Іванавіч Кулажанка. Сёлета семінар адбыўся ў памяшканні дамавой царквы былой мужчынскай гімназіі - цяпер універсітэта транспарту, што надало мерапрыемству асаблівую значнасць.
Адкрываючы семінар, рэктар універсітэта Юрый Кулажанка падзякаваў духавенству Гомельскай епархіі за ўклад у духоўнае развіццё студэнтаў, а таксама адзначыў, што семінар вось ужо каторы год спрыяе развіццю агульначалавечых каштоўнасцяў моладзі.
- Маю душу кранула тое, што сёння мы знаходзімся і праводзім наш семінар менавіта ў гэтых сценах - храме святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, абаронцы Айчыны, апекуна вайскоўцаў. Менавіта ваенна-транспартны факультэт універсітэта вось ужо каторы год выступае арганізатарам семінара. Дай Бог, каб нашы сумесныя працы ў пазнанні ісціны паслужылі асветніцкай адукацыі маладога пакалення — адзначыў у прывітальнай прамове Высокапраасвяшчэнны Сцяфан і паднёс у дар універсітэту кнігі з серыі «духоўная спадчына Гомельшчыны».
Асаблівая адметнасць семінара складаецца ў тым, што арганізатары не ставяць часовыя рамкі ў абмеркаванні фактаў гісторыі роднага краю - пазнанне розных часовых эпох Гомельшчыны, нявывучаных, а часам забытых, дае магчымасць маладому пакаленню пераасэнсаваць урокі па-свойму.
На семінары былі прадстаўлены даклады: протаірэя Георгія Алампіева і протаірэя Аляксандра Лапушанскага «Добрушскі прыход у гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца» (Гомельская епархія); Грышчанкі І. А. «Праваслаўнае ваеннае духавенства ў гады Першай сусветнай вайны» (ГДТУ імя П. А. Сухога»); Дзенісенкі П. В. «Баі каля вёскі Красная Даліна Гомельскага раёна ў кастрычніку 1943 года. Праца па аднаўленню памяці ваеннаслужачых, загінуўшых у гэтым раёне» (Гомельскае кадэцкае вучылішча); Козароза І. Н. «Творчасць Кірыла Тураўскага ў кантэксце маральнага і патрыятычнага выхавання ўсходніх славян» (БелДУТ); Марданава А. В., Юрасюка Н. І. «Падрыхтоўка і правядзенне Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі» (БелДУТ) і іншых, якія увойдуць ў аднайменны зборнік дакладаў.
У завяршэнне мерапрыемства дыпломамі былі адзначаны лепшыя даклады.
За ўклад у развіццё духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення граматай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту быў узнагароджаны архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
Гомельская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- У Нясвіжскім замку прайшоў Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае» [+відэа]
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Пабачыла свет кніга «Гістарычнае апісанне Полацкай епархіі і ўсіх манастыроў, якія ў гэтай епархіі знаходзяцца»
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.