- Новости
- Синод
- Белорусский Экзархат
- Митрополит Филарет, первый Патриарший Экзарх всея Беларуси
- История Белорусской Церкви
- Жизнь и труды митрополита Иосифа (Семашко)
- Бобруйская епархия
- Борисовская епархия
- Брестская епархия
- Витебская епархия
- Гомельская епархия
- Гродненская епархия
- Лидская епархия
- Минская епархия
- Могилёвская епархия
- Молодечненская епархия
- Новогрудская епархия
- Пинская епархия
- Полоцкая епархия
- Слуцкая епархия
- Туровская епархия
- Организации
- Документы
- Публикации
- Контакты
У Свята-Духавым кафедральным саборы стартуе экспедыцыя «Дарога да святыняў»
30 августа 2017У Свята-Духавым кафедральным саборы па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла распачалася экспедыцыя «Дарога да святыняў».
У Мінску стартавалі мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем Дня беларускага пісьменства, які краіна адзначыць у бліжэйшую нядзелю. Сёння ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы перад пачаткам экспедыцыі епіскапам Барысаўскім і Мар'інагорскім Веніямінам быў адслужаны малебен з закліканнем благаславення Божага на пачатак добрай справы. 24-е па ліку мерапрыемства даставіць Благадатны агонь 3 верасня ў старажытны Полацк – канчатковы пункт падарожжа і сёлетнюю сталіцу Дня беларускага пісьменства.
Удзельнікі Міжнароднай духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» адправяцца ў паломніцтва па гарадах і весях Беларусі. Праваслаўнае духавенства, пісьменнікі, музыканты, артысты і навукоўцы пераадолеюць шлях даўжынёй больш чым у тысячу кіламетраў.
Паруч са сталымі ўдзельнікамі экспедыцыі, якія ўжо не першы год падарожнічаюць па памятных мясцінах нашай Радзімы, з’яўляюцца і новыя, што ўпершыню далучыліся ды мерапрыемства.
У гэтым годзе сярод удзельнікаў экспедыцыі: навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аляксандр Лапата-Загорскі, які з’яўляецца яе кіраўніком, журналіст, паэт, Зміцер Арцюх і скрыпачка, вакалістка, выпускніца Венскай кансерваторыі, стыпендыят фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Юлія Лебядзенка.
Экспедыцыя, што нясе людзям Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга і асветніцкае слова, пройдзе па трох абласцях: Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай і пяці епархіях - Мінскай (Мінск), Пінскай (Святое Поле), Гродзенскай (Радунь, Воранава), Лідскай (Астравец), Полацкай (Докшыцы, Бягомль, Ушачы, Полацк) і Віцебскай (Лепель). Яе ўдзельнікі наведаюць дзясяткі гарадоў і весак. Па традыцыі, галоўныя ўрачыстасці адбудуцца ў сталіцы Дня беларускага пісьменства. Найстаражытнейшы беларускі горад ужо меў падобны статус у 2003 годзе. 3 верасня ў Полацку ўдзельнікі пасадзяць новыя дрэвы ў Садзе малітвы, які быў закладзены яшчэ ў 2003 годзе. На шляху плануецца правесці сустрэчы з мясцовымі жыхарамі ў працоўных калектывах, бальніцах, дзіцячых дамах, школах, іншых сацыяльных установах, храмах і манастырах. Таксама запланавана асвячэнне помнікаў і месцаў воінскай славы.
Разам з удзельнікамі духоўна-асветніцкае шэсце пераадолеюць святыні, якія ўжо сталі сімваламі экспедыцыі: лампада з Благадатным агнём і цудатворная Загор'е-Сталавіцкая ікона Прасвятой Багародзіцы, якая была знойдзена ў 1983 годзе. Яна трапіла ў коўш экскаватара пры будаўніцтве дарогі. З 2000 года ікона штогод суправаджае «Дарогу да святыняў».
За ўсе 24 гады правядзення экспедыцыі ў ёй прыняло ўдзел каля 5 мільёнаў чалавек, закладзена 2500 Садоў малітвы, а лампада з Благадатным агнём наведала 602 праваслаўных храмы Беларусі – такая статыстыка была агучана ў эфіры тэлеканала Беларусь-1.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- К 900-летию Спасо-Евфросиниевского женского монастыря будет выпущен в обращение почтовый блок
- В рамках международного кинофорума «Золотой Витязь» состоялся показ документального фильма «Минская духовная семинария от основания до наших дней»
- АНОНС ТРАНСЛЯЦИИ: Коложские торжества. 125-летие Гродненской епархии
- В день памяти равноапостольных Мефодия и Кирилла Патриарший Экзарх всея Беларуси сослужил Предстоятелю Русской Православной Церкви за Литургией в Храме Христа Спасителя
- В Минске прошли торжества в честь дня памяти равноапостольных Мефодия и Кирилла и Дня славянской письменности и культуры
- В Бресте состоялся форум сестер милосердия Белорусской Православной Церкви [ДОПОЛНЕНО]
- Объявлены итоги конкурса научных и творческих работ «900-летие основания Спасо-Евфросиниевского женского монастыря»
Официальный портал Белорусской православной Церкви
© Белорусская Православная Церковь 2020
При перепечатке материалов ссылка на church.by обязательна.
Если вы хотите задать вопрос или высказать свое мнение по поводу сайта или статей,
напишите нам, воспользовавшись почтовой формой.
Старая версия сайта 2007-2012 год.