Працуе беларускамоўная версія сайта Маладзечанскай епархіі

06 февраля 2015

top.jpgЗ благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла адкрылася беларускамоўная версія афіцыйнага сайта Маладзечанскай епархіі.

Адміністрацыя сайта спадзяецца, што гэты крок дапаможа рэсурсу стаць даступным яшчэ больш шырокаму колу хрысціянскіх вернікаў — карыстальнікаў сеціва.

Пераключэнне моў на сайце ажыццяўляецца з дапамогай адпаведных іконак побач з верхнім навігацыйным меню.

Адрас версіі: http://www.molod-eparchy.by/be.

Church.by