Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі

(свецкае імя Мікалай Пятровіч Апалька)

Нарадзіўся 30 мая 1956 года ў пасёлку Льнозавод (цяпер вёска Калектыўная) Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

У 1971 годзе скончыў 8 класаў і паступіў у Віцебскі станка-інструментальны тэхнікум, які скончыў у лютым 1975 года. З 1975 года стаў рэгулярна хадзіць у храм. Каб не было перашкод для наведвання храма, працаваў рабочым на розных прадпрыемствах горада Полацка.

У 1979 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, а па заканчэнні яе ў 1982 годзе — у Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1984 годзе быў залічаны ў лік браціі Свята-Троіца-Сергіевай Лаўры. У ліпені 1985 года пастрыжаны ў манаства з імем Гурый і пасвячаны ў іерадыякана. 19 снежня 1985 года рукапаложаны ў іераманаха.

У 1986 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя і накіраваны ў Мінска-Беларускую епархію, у Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр.

У жніўні 1986 года прызначаны на пасаду скарбніка манастыра, з красавіка 1987 — благачынны манастыра, 4 сакавіка 1990 г. узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны намеснікам Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

З 1989 па 1990 год з послухам благачыннага сумяшчаў абавязкі інспектара зноў адкрытай Мінскай духоўнай семінарыі.

Пастановай Патрыярха і Свяшчэннага Сінода ад 17 ліпеня 1996 года архімандрыту Гурыю (Апальку), намесніку Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра, вызначана быць епіскапам Навагрудскім і Лідскім.

3 жніўня 1996 года, у дзень памяці прарока Іезекііля, у Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска было здзейснена нарачэнне архімандрыта Гурыя ў епіскапа Навагрудскага і Лідскага. Чын нарачэння здзейснілі: Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Максім, епіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх, Полацкі і Глыбоцкі Глеб, Ціхвінскі Канстанцін, Тураўскі і Мазырскі Пётр, Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

4 жніўня 1996 года, у дзень памяці святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, у Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра за Бажэственнай літургіяй была здзейснена хіратонія архімандрыта Гурыя ў епіскапа Навагрудскага і Лідскага. Хіратонію здзейснілі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і тыя ж Праасвяшчэнныя.

У Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве 12/25 лютага 2007 года, у свята Перамогі Праваслаўя, зважаючы на руплівую архіпастырскую працу Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II узвёў Праасвяшчэннага Гурыя, епіскапа Навагрудскага і Лідскага, у сан архіепіскапа.

10 студзеня 2012 года стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Рашэннем Сінода БПЦ ад 12 студзеня 2012 г. (журнал № 150) прызначаны кіраўніком спраў Беларускага Экзархату з вызваленнем ад пасады старшыні Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 3 верасня 2012 г. (журнал № 167) прызначаны в. а. рэктара Мінскіх духоўных школ.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 5 ліпеня 2013 г. (журнал № 11) прызначаны старшынёй новаўтворанага Савета па тэалагічнай адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 26 лютага 2014 г. (журнал № 4) вызвалены ад абавязкаў кіраўніка спраў Беларускага Экзархату.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 26 чэрвеня 2014 г. (журнал № 35) прызначаны старшынёй Царкоўнага суда Беларускага Экзархату.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 г. (журнал № 92) прызначаны часова выконваючым абавязкі члена Агульнацаркоўнага суда Рускай Праваслаўнай Царквы.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2014 г. (журнал № 119) у сувязі з заснаваннем Лідскай епархіі прысвоены тытул «Навагрудскі і Слонімскі».

Член Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі і Каардынацыйнага цэнтра па развіццю багаслоўскай навукі ў Рускай Праваслаўнай Царкве.

Адукацыя:

1979 г. — Маскоўская духоўная семінарыя.

1985 г. — Маскоўская духоўная акадэмія.

Епархія: Навагрудская і Слонімская

(Правячы архіерэй)

Узнагароды:

Царкоўныя:

  • ордэн прп. Сергяя Раданежскага III ст.;
  • ордэн прп. Еўфрасінні Полацкай;
  • ордэн св. кн. Расціслава Мараўскага Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі.
  • Ордэн Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2016 г.)

Свецкія:

2012 г. — прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Web-сайт: www.eparhia.by