Школа званароў

Школа званароў Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення адкрыта 26.01.2000 года па благаславанні Яго Высокапраасвяшчэнства, Высокапраасвяшчэннага ФІЛАРЭТА, Мітрапаліта Мінскага і Слукага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі для адраджэння традыцый праваслаўнага кананічнага звону. Пастановай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 3 верасня 2012 года (журнал №163) перайменавана ў Школу званароў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У школу прымаюцца ўсе жадаючыя з 18 гадоў.

Пасля заканчэння выдаецца пасведчанне.

За 7 гадоў існавання школы падрыхтавана 60 спецыялістаў. Яе выпускнікі звоняць ва ўсіх епархіях Беларускага Экзархату і за яго межамі: Латвіі, Украіне, Расіі, Польшчы. Навучэнцы школы сталі лаўрэатамі прэстыжных Міжнародных фестываляў і конкурсаў: у Яраслаўлі, Кішынёве, Полацку, Мінску, Свіяжску, Маскве і іншых гарадах. Навучанне праходзіць на 9 званах прадпрыемства «Отменное литьё» як у вучэбным класе, так і на самых абсталяваных званіцах Беларускага Экзархату: Свята-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, Спаса-Праабражэнскага храма горада Заслаўя, храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска і іншых.

Школа пастаянна праводзіць духоўна-асветніцкую работу, лекцыі-канцэрты, удзельнічае ў праваслаўных выстаўках-кірмашах, фестывалях.

У маі 2000 года па ініцыятыве першага дырэктара школы званароў Маліноўскага А. Н. быў праведзены 1-ы Міжнародны фестываль «Свята звону», які прайшоў у Мінску, у прыходзе іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», пры садзейнічанні Беларускага Экзархату і Асацыяцыі Звонавана Мастацтва Расіі ў асобе прэзідэнта, прафесара Саратаўскай кансерваторыі Ярэшка А. С.

У мэтах асветніцкай работы і тлумачэння сэнсу звону, яго сімволікі, асвятлення гісторыі звоналіцейнага і званарскага мастацтва выдаецца альманах «Звонница».

Спецыялісты школы пастаянна аказваюць дапамогу ў:

·                 абсталяванні званіц і наладцы іх;

·                  падборы звонавага набору;

·                  абучэнні на месцах;

·                  пошуку раней закапаных у зямлю званоў пры дапамозе адпаведных інструментаў і спецыялістаў;

·                  агучванні маўклівых званіц;

·                  падтрымцы перазвонам праваслаўных святаў.

Выкладчыкі школы маюць вышэйшую духоўную або свецкую адукацыю.

У розны час у школе працавалі кандыдат педагагічных навук Шырокава В. І., кандыдат педагагічных навук Каваліў В. В., намеснік дырэктара ТАА «Отменное литьё» Яўціхіеў С. В., магістр багаслоўя Гаранскі А. О., чыталі лекцыі і давалі майстар-класы прафесар Саратаўскай кансерваторыі, прэзідэнт Асацыяцыі Звонавана Мастацтва Расіі (АЗМР) Ярэшка А. С., кандыдат тэхнічных навук Магніцкі А., старэйшы навуковы супрацоўнік РАН, віцэ-прэзідэнт АЗМР Старасценкаў С. А. і іншыя.

З сакавіка 2003 года дырэктарам Мінскай школы званароў становіцца прафесійны музыкант, магістр мастацтваў, выпускнік БДАМ Багдан Бярозкін.

Выпускнікі і навучэнцы вядуць актыўную навуковую і даследчыцкую дзейнасць.

Школа званароў аб'яўляе прыём слухачоў для навучання кананічнаму звону Рускай Праваслаўнай Царквы.

 

Пачатак навучання верасень, студзень.

Тэрмін навучання 4 месяцы.

У школу прымаюцца ўсе жадаючыя без абмежавання полу, з 18 гадоў па рэкамендацыі прыходаў і манастыроў з благаславення правячага архіерэя.

Праграма навучання ўключае як абучэнне кананічнаму звону, так і тэарэтычную падрыхтоўку па наступных прадметах:

 

тэорыя звону,

устаў РПЦ і звону,

царкоўна-славянская мова,

катэхізіс,

гісторыя Царквы,

асновы тэорыі музыкі,

а таксама вывучэнне тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі звонаў, няведанне якой вядзе да заўчаснага выхаду звонаў са строю.

Школа існуе на ахвяраванні.