Мінскае духоўнае вучылішча

Минское духовное училище является средним духовным учебным заведением Белорусской Православной Церкви.

top.jpgМінскае духоўнае вучылішча – сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы. Вучылішча было адкрыта рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы па хадайніцте Высокапраасвяшчэннага Філарэта (Вахрамеева), мітрапаліта Мінскага і Беларускага, у 1988 годзе. Духоўнае вучылішча мае ўнікальны 30-гадовы вопыт у навучанні царкоўнаслужыцеляў і іншых спецыялістаў для прыходаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У Мінскім духоўным вучылішчы тры аддзяленні: рэгенцка-пеўчае аддзяленне, аддзяленне катэхізатараў і аддзяленне званароў, якія забяспечваюць атрыманне духоўнай адукацыі па сямі спецыяльнасцях. Тэрмін навучання, у залежнасці ад абранай спецыяльнасці, – ад чатырох месяцаў да трох гадоў.

Рэгенцка-пеўчае аддзяленне ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў у галіне царкоўна-пеўчай справы па наступных спецыяльнасцях: рэгент, псаломшчык, пеўчы царкоўнага хору, учтаўшчык-чцец, чцец. Тэрміны навучання залежаць ад спецыяльнасці і складаюць ад 2 да 3 гадоў. Формы атрымання адукацыі: дзённая, вячэрняя і завочная. Навучэнцам дзённай формы даецца стыпендыя і бясплатнае харчаванне. Іншагароднім навучэнцам дзённай і завочнай форм даецца інтэрнат.

Аддзяленне катэхізатараў ажыццяўляе вучэбны працэс у межах базавай праваслаўнай духоўнай адукацыі для міран і рыхтуе спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях: выкладчык асноў Праваслаўнай веры і чцец. Форма навучання — вячэрняя. Мінімальны тэрмін навучання — 2 гады. Пры аддзяленні працуюць 10-месячныя падрыхтоўчыя курсы.

Аддзяленне званароў забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў па званарскай справе для царкоўных прыходаў. Тэрмін навучання — 4 месяцы. Форма навучання — вячэрняя. Аддзяленне праводзіць актыўную дзейнасць, ажыццяўляе сацыяльныя праекты ў справе адраджэння мастацтва звону ў Беларусі.

Вучэбны працэс у Духоўным вучылішчы забяспеваюць высокапрафесійныя выкладчыкі, якія маюць вышэйшую багаслоўскую або музычную адукацыю. Сярод іх — кандыдаты навук, выпускнікі духоўных акадэмій, магістры, выкладчыкі вышэйшай катэгорыі, спрактыкаваныя кіраўнікі царкоўных хароў Мінскай епархіі.

Дырэктарам Мінскага духоўнага вучылішча з’яўляецца старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па справах моладзі, настаяцель прыхода храма ў гонар Святога Духа п. Гатава Мінскага раёна протаіерэй Іаан Задарожын.

Супрацоўнікі, прафесарска-выкладчыцкі састаў і навучэнцы Мінскага духоўнага вучылішча прымаюць актыўны удзел у міжнародных конкурсах, фестывалях, праваслаўных выстаўках-кірмашах.

На базе вучылішча арганізуюцца і праводзяцца міжрэспубліканскія семінары, майстар-класы, фестывалі, канцэрты. Хор рэгенцка-пеўчага аддзялення ўдзельнічае ў архіерэйскіх і святочных набажэнствах на малых прыходах Мінскай епархіі. Лепшыя выпускнікі вучылішча маюць штогадовую магчымасць стаць удзельнікамі праграм летняга праваслаўнага лагера на в. Кіпр.

Многія выпускнікі вучылішча у наступным працягваюць адукацыю ў вышэйшых духоўных навучальных установах: семінарыях, акадэміях і ўніверсітэтах.

Запрашаем праваслаўных хрысціян, якія жадаюць атрымаць духоўную адукацыю, стаць навучэнцам Мінскага духоўнага вучылішча.

Прыём дакументаў адбываецца з ліпеня па верасень.

Пачатак вучэбнага года — 7 верасня.

Поўная інфармацыя для тых, хто паступае знаходзіцца на сайце вучылішча ў раздзеле «абітурыенту».

Вучылішча знаходзіцца ў будынку духоўна-асветніцкага цэнтра прыхода храма іконы Божац Маці «Усіх Тужлівых Радасць» г. Мінска.