Выйшаў чацвёрты нумар царкоўна-гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ»

13 красавіка 2017

13.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў чацвёрты нумар царкоўна-гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ». Выданне арыентавана на публікацыю навуковых даследаванняў і дакументальных крыніц па гісторыі хрысціянства і Праваслаўнай Царквы.

Выпуск царкоўна-гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ» рэкамендаваны кафедрай царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі і Выдавецкай радай Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Альманах «ΧΡΟΝΟΣ» уключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РИНЦ) і ў Агульнацаркоўны пералік рэцэнзаваных выданняў, у якіх павінны публікавацца вынікі даследаванняў суіскальнікаў царкоўных вучоных ступеняў доктара багаслоўя, доктара царкоўнай гісторыі і кандыдата багаслоўя.

Галоўны рэдактар — прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя.

Змест чацвёртага нумара

Даследванні:

  • Нікольскі Е. В. Спецыфіка ўдмурцкага політэізму: першабытная рэлігія і іншародныя ўплывы
  • Аўраам (Гулевіч), іерадыякан. Чацвёрты манаскі зарок у ордэне базыльянаў
  • Шасцітка Вячаслаў, іерэй. Персанальны склад Сакрэтных камітэтаў па ўніяцкіх справах у 1835–1839 гг.
  • Раманчук Аляксандр, протаіерэй. Невядомая фатаграфія мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі)
  • Шацько Е.Г. Званы праваслаўных храмаў Заходняй Беларусі : старонкі гісторыі 1921-1939 гг.
  • Слесараў А. В. Новаадкрытыя звесткі аб місіянерскім служэнні прападобнамучаніка Серафіма (Шахмуця), архімандрыта Жыровіцкага

Публікацыі:

  • Слесараў А. В. Царкоўная дзейнасць В. М. Баравога ў гады нямецкай акупацыі Беларусі (1941-1944)

Рэцэнзіі:

  • Шчаглоў, Гардзей, іерэй. Некаторыя заўвагі на кнігу. Д. Матвейчыка «Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў».

 МінДС / Church.by