Вечар калядак «Святкі ў Крэпасці» прайшоў у Брэсце

26 студзеня 2019

top.jpgУ гарнізонным храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці прайшоў святочны вечар калядак «Святкі ў Крэпасці». Была адслужана вячэрня з вялікім пракімнам, пасля якой прыбыўшыя хоры праславілі Хрыста натхнёнымі спевамі. У свяце прынялі ўдзел:

  • хор храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Брэста;
  • асноўны і дзіцячы хоры храма іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Брэста;
  • асноўны і дзіцячы хоры храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аграгарадка Азяты Жабінкаўскага раёна;
  • дзіцячы хор храма велікамучаніцы Параскевы аграгарадка Арэхава Маларыцкага раёна;
  • хор гарнізоннага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці;

У канцы вечара настаяцель храма протаіерэй Віталь Ханавец звярнуўся да гасцей і прыхаджан са святочным прывітальным словам. Калектывы атрымалі памятныя падарункі і падзякі. Было абвешчана мнагалецце ўсім прысутным.

Брацтва свяціцеля Спірыдона, епіскапа Трыміфунцкага, раздало ўсім ёлачныя шарыкі з цытатамі са святых айцоў, а затым пеўчыя былі запрошаны на чаяванне.

Брэсцкая епархія / Church.by