Напярэдадні Уздзвіжання Крыжа Гасподняга Патрыяршы Экзарх заклікае дзяцей Беларускай Царквы да трохдзённага посту і пакаяннай малітвы

23 верасня 2020

top.jpgЗгодна з рашэннем нарады архіерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 13 верасня гэтага года з 19 па 26 верасня па тэрыторыі нашай краіны праходзяць два хрэсныя хады — з уздзвізальным крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Жыровіцкім абразом Божай Маці.

Хрэсныя хады было вырашана правесці з улікам далейшага распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, а таксама напружанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

26 верасня, напярэдадні свята Сусветнага Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай вернецца ў Полацк, а Жыровіцкая ікона Божай Маці будзе прынесена ў Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска.

За ўсяночным трываннем напярэдадні свята Крыжаўздзвіжання ў Свята-Духавым кафедральным саборы будзе ўпершыню ўздзвізацца адноўлены Тураўскі крыж.

Здзейсненая адраджэнне Тураўскага крыжа — святыні Беларускай зямлі, само дванадзясятае свята Крыжаўздзвіжання і цяперашняя складаная сітуацыя ў нашай Айчыне прымушаюць зноў заклікаць усіх да трохдзённага посту (пятніца — нядзеля), удзелу ў Таінстве споведзі і актыўнага пакаяння, наведвання храмаў, дзе будзе ўзмоцнена малітва за Беларусь праз даданне асаблівых прашэнняў і малітваслоўяў падчас вячэрняга і ранішняга юогаслужэння. Пра гэта гаворыцца ў цыркулярным пісьме Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна архіпастырам, святарам, манахам і міранам Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 23 верасня.

Патрыяршы Экзарх бачыць дарэчным 26 верасня ўвечары па благаславенню кіруючых архіерэяў здзейсніць у прыходах і манастырах больш шырока чын Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, заклікаючы сілу крыжовую.

27 верасня ў 17:00 мітрапаліт Веніямін просіць здзейсніць малебны з даданнем запеваў: «Слава, Госпадзе, Крыжу Твайму Пачэснаму!» і акафіста Жыватворнаму Крыжу або Іісусу Найсаладзейшаму. Пачатак і завяршэнне малебных спеваў належыць суправадзіць званарскім звонам «во вся».

Church.by