У свята Успення Прасвятой Багародзіцы ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы будзе здзяйсняцца малітоўнае памінанне Айцоў Свяшчэннага Сабору 1917-1918 гадоў

25 жніўня 2017

20090531151022.jpgПа благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і ў адпаведнасці з рашэннем Свяшчэнаага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, які ўхваліў работу Арганізацыйнага камітэта па святкаванню 100-годдзя адкрыцця Свяшчэннага Сабору Праваслаўнай Расійскай Царквы і аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве (журнал № 26 ад 4 мая 2017 года),

28 жніўня 2017 года, у свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебны спеў праслаўленым сярод святых членам Свяшчэннага Сабора 1917-1918 гадоў, адкрыццё якога прыпала ў 1917 годзе на свята Успення Прасвятой Багародзіцы, і заўпакойнае малітоўнае памінанне іншых членаў Свяшчэннага Сабора.

У гэты дзень за Літургіяй ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы будзе агучана Патрыяршае пасланне з нагоды 100-годдзя адкрыцця Памеснага Сабора 1917-1918 гг.

У свята Успення Божай Маці Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл правядзе Бажэственную літургію ў Патрыяршым Успенскім саборы Маскоўскага Крамля.

Патриархия.ru / Church.by