У свята Успення Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелю Рускай Царквы за Літургіяй ў Патрыяршым Успенскім саборы Маскоўскага Крамля

28 жніўня 2017

top.jpg28 жніўня 2017 года, у свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў Патрыяршым Успенскім саборы Маскоўскага Крамля.

28 жніўня — дзень 100-годдзя адкрыцця Свяшчэннага Сабора Расійскай Праваслаўнай Царквы 1917-1918 гадоў, на якім было прынята агульнацаркоўнае рашэнне аб аднаўленні Патрыяршаства. Па бласгалавенню Свяцейшага Патрыярха Кірыла і ў адпаведнасці з рашэннем Свяшчэннага Сінода ў гэты дзень ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы за Літургіяй здзяйсняўся малебны спеў праслаўленым сярод святых членам Свяшчэннага Сабора, адкрыццё якога прыпала ў 1917 годзе на свята Успення Прасвятой Багародзіцы, і малітоўнае памінанне іншых спачылых членаў Свяшчэннага Сабора.

Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Феадасійскі і Керчанскі Платон; мітрапаліт Наўгародскі і Старарускі Леў; мітрапаліт Істрынскі Арсеній, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; архіепіскап Сергіева-Пасадскі Феагност, намеснік Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры, старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Дзмітраўскі Феафілакт, намеснік Андрэеўскага стаўрапігіяльнага манастыра; епіскап Віднаўскі Ціхан; епіскап Падольскі Ціхан; епіскап Серпухаўскі Раман; епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман, старшыня Сінадальнага аддзела Рускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню; епіскап Васкрасенскі Сава, намеснік Новаспаскага стаўрапігіяльнага манастыра, першы намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Балашыхінскі Мікалай; епіскап Зарайскі Канстанцін; епіскап Ягор'еўскі Ціхан, намеснік Стрэчанскага стаўрапігіяльнага манастыра, старшыня Патрыяршай рады па культуры; епіскап Звенігарадскі Антоній, кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах; епіскап Бронніцкі Парамон, намеснік Данскога стаўрапігіяльнага манастыра; епіскап Лухавіцкі Пётр; епіскап Любярэцкі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела Рускай Праваслаўнай Царквы па справах моладзі.

Таксама Свяцейшаму Уладыку саслужылі: протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; архімандрыт Аляксій (Палікарпаў), намеснік Данілава стаўрапігіяльнага манастыра; протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні АЗЦС МП; архімандрыт Сава (Тутуноў), намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; протаіерэй Аляксандр Агейкін, настаяцель Богаяўленскага кафедральнага сабора горада Масквы; протаіерэй Міхаіл Ягораў, сакратар Маскоўскага абласнога епархіяльнага ўпраўлення; архімандрыт Мірыян (Шэнгелія) (Грузінская Праваслаўная Царква), клірык храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў Малых Грузінах горада Масквы; сталічнае духавенства.

У богаслужэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў пры Маскоўскім Патрыяршым прастоле: мітрапаліт Кірынскі Афанасій (Александрыйская Праваслаўная Царква); мітрапаліт Філіпопальскі Ніфан (Антыяхійская Праваслаўная Царква); епіскап Маравіцкі Антоній (Сербская Праваслаўная Царква); архімандрыт Феакціст (Дзімітраў) (Балгарская Праваслаўная Царква); архімандрыт Серафім (Шэмятоўскі) (Праваслаўная Царква Чэшскіх земляў і Славакіі).

На богаслужэнні прысутнічалі ўдзельнікі III Летняга багаслоўскага інстытута для каталіцкіх свяшчэннікаў з Італіі.

Богаслужэбныя спевы прагучалі ў выкананні зводнага хору пеўчых Маскоўскай гарадской епархіі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Аляксея Пузакова і Варвары Волкавай.

На тэлеканале «Саюз» вялася прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.

У сугубую екценню былі ўключаны малебныя прашэнні ў сувязі са стогадовай гадавінай Свяшчэннага Сабора Царквы:

«Еще молимся Тебе, Богу, Спасителю нашему, о еже милостивым оком призрети на ны, память ныне творящих в столетнюю годовщину Священнаго Собора Церкве нашея о трудех и подвизех приснопамятных членов его, о еже сохранити и нам веру православную невредиму и непреобориму от расколов, ересей, неверия и всех наветов вражиих, рцем вси, Милосерде Господи, услыши и помилуй.

Еще молимся Господу Спасителю нашему, о еже прияти исповедание и благодарение нас, недостойных рабов Своих, о благодеяниих, яже излиял еси на Церковь Русскую от лет древних, наипаче же в мимошедшем веце, спасая ю от бед и скорбей и от разделений восставляя, и припадаем, и славословие Тому, яко Богу приносим и умиленно вопием: яко Милостив, исполни во благих прошения наша, прилежно молим Ти ся, Всесильный Творче, услыши и помилуй.

Еще молимся, о еже приятися, яко кадилу благовонному, молитвам сонма мучеников и исповедников за веру и правду страшныя страдания и мученическую кончину претерпевших и Христа ради в годы гонений подвизавшихся, да Церковь Русскую утвердит, нас же всех в единомыслии соблюдет, рцем вси Господи, Спасителю наш, услыши и милостивно помилуй.

Еще молимся Тебе, Господу Богу нашему, о еже благосердием и милостию призрети на виноград сей, егоже насади и сохрани от всех наветов вражиих Десница Твоя, о еже и в предняя лета даровати наследию Твоему мир и безмятежие, да не умалится и не поколеблется Русь святая, и да славится в ней Трисвятое имя Твое, рцем вси, Благосерде Господи, услыши и милостивно помилуй».

Свяцейшы Патрыярх Кірыл прачытаў падзячную малітву, падзякаваўшы Госпаду, упадабаўшага «дбайную працу і шчырыя малітвы верных рабоў Божых членаў Свяшчэннага Сабора Царквы Рускай, архіпастыраў, пастыраў, манаскіх асоб і міран, у гады ганенняў пацярпелых і ўсё сваё спадзяванне на Бога ўсклаўшых».

Пасля сугубай екценні Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў малітву аб міры на Украіне.

Затым былі ўзнесены малітвы аб «спачыне душ памерлых верных рабоў Божых, членаў Свяшчэннага Сабора Царквы нашай, архіпастыраў, пастыраў, манаскіх асоб і міран, многія з якіх ў часіну ганенняў за Праваслаўную веру страшныя пакуты, катаванні пацярпелі і пакутніцкую смерць прынялі, у вязніцах, кайданах і горкіх працах у выгнанні памерлі».

Перад прычасцем архіепіскап Сонечнагорскі Сергій зачытаў Пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды 100-годдзя Памеснага Сабора 1917-1918 гг.

Па заканчэнні Літургіі было здзейснена слаўленне Божай Маці. Таксама прагучала велічанне святым айцам Памеснага Сабора.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да ўдзельнікаў богаслужэння з Першасвяціцельскім словам.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл уручыў царкоўныя ўзнагароды.

Зважаючы на дапамогу Рускай Праваслаўнай Царкве, намеснік старшыні савета дырэктараў публічнага акцыянернага таварыства «ФосАгро» А. Р. Гур'еў быў удастоены ордэна прападобнага Сергія Раданежскага II ступені.

Зважаючы на дапамогу Рускай Праваслаўнай Царкве, старшыня праўлення, генеральны дырэктар публічнага акцыянернага таварыства «ФосАгро» А. А. Гур'еў быў удастоены ордэна святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені.

Зважаючы на дапамогу Рускай Праваслаўнай Царкве, член праўлення Дабрачыннага фонду Андрэя Гур'ева Я. В. Гур'ева была ўдастоена ордэна святой прападобнай Еўфрасінні, вялікай княгіні Маскоўскай, II ступені.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл павіншаваў вернікаў са святам і падзякаваў за супольную малітву.

«Асабліва хацеў бы падзякаваць зводнаму хору Маскоўскай гарадской епархіі. Сёння наш слых цешылі 350 спевакоў, сабраных з усёй Масквы. Дзякую арганізатарам, рэгентам, і дай нам Бог не страціць гэтую выдатную традыцыю і асабліва ў святочныя дні здзяйсняць богаслужэнне пад спевы зводнага хору Маскоўскай гарадской епархіі. Барані вас усіх Гасподзь!» ― заключыў Свяцейшы Патрыярх Кірыл.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by