У свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення Патрыяршы Экзарх здзейсніў урачыстае Пасхальнае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

28 красавіка 2019

top.jpg

У ноч на 28 красавіка 2019 года, у свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў хрэсны ход, святочную Пасхальную ўтраню і Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Залатавуста ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пасхальную ўтраню і Літургію ў прамым эфіры трансліравалі тэлеканалы «Беларусь-1» і «Беларусь-24».

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пасля спеваў сціхір Пасхі мітрапаліт Павел прамовіў слова агалашальнае свяціцеля Іаана Залатавуста на Святую Пасху.

Пасля заканчэння Пасхальнай ютрані было зачытана Велікоднае пасланне Патрыяршага Экзарха на беларускай мове.

Пасля чытання Евангелля на Бажэственнай Літургіі Патрыяршы Экзарх агучыў Велікоднае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне артаса.

Пасля адпуста Бажэственнай Літургіі Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў са светлым святам Уваскрасення Хрыстовага і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення, у якім пажадаў, каб велікодная радасць заўсёды знаходзілася ў нашых сэрцах.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і, паводле старажытнай традыцыі, пахрыстосаваўся з вернікамі, уручыўшы кожнаму, хто прыйшоў у храм, адзін з сімвалаў Пасхі Хрыстовай — велікоднае яйка.

Church.by

Фотарэпартаж