У свята Ражджаства Хрыстовага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

07 студзеня 2019

top.jpg

Апоўначы 7 студзеня 2019 года, у свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілия Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Уладыку Экзарху саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Перад Прычасцем архімандрыт Аляксій (Шынкевіч) зачытаў Каляднае пасланне Патрыяршага Экзарха архіпастырам, пастырам, манахам і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі чын слаўлення святу Ражджаства Хрыстовага.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне. 

Church.by