У Полацку адбыліся XVII Рэспубліканскія Свята-Еўфрасінеўскія педагагічныя чытанні

08 лістапада 2018

top.jpg

1 і 2 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №18 імя Еўфрасінні Полацкай горада Полацка» прайшлі XVII рэспубліканскія Свята-Еўфрасіннеўскія педагагічныя чытанні. Сёлета форум быў прысвечаны тэме «Вопыт айчыннай педагогікі і духоўна-маральнае выхаванне».

Чытанні праводзяцца Беларускай Праваслаўнай Царквой, Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» пры ўдзеле абласных інстытутаў развіцця адукацыі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Полацкага епархіяльнага ўпраўлення, аддзела адукацыі, спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта.

Свята-Еўфрасіннеўскія чытанні праходзяць з мэтай садзейнічаць аб'яднанню намаганняў дзяржавы, Беларускай Праваслаўнай Царквы і педагагічнай грамадскасці ў выхаванні падрастаючага пакалення на аснове традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, спрыяць прапагандзе перадавога вопыту работы ўстаноў адукацыі ў сферы духоўна-маральнага выхавання.

У рэспубліканскіх педагагічных чытаннях прынялі ўдзел клірыкі Полацкай епархіі, а таксама навукоўцы і педагогі з усіх шасці абласцей Рэспублікі Беларусь.

Пасля сумеснай малітвы архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій падаў прысутным архіпастырскае благаславенне, пажадаўшы дапамогі Божай у працах.

Далей удзельнікаў і гасцей XVII Рэспубліканскіх Свята-Еўфрасіннеўскіх педагагічных чытанняў сардэчна прывітаў член Прэзідыума Пётр Пяткевіч, намеснік старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта.

— 2018 год абвешчаны Годам малой радзімы. Характэрна, што Свята-Еўфрасінеўскія педагагічныя чытанні праходзяць на Полаччыне: роднай зямлі прападобнай Еўфрасінні Полацкай, першадрукара Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага. Іх жыццё і дзейнасць служаць прыкладам грамадзянскага подзвігу, чыстага і шчырага служэння сваёй зямлі. Наша агульная задача — захаваць і прымножыць культуру беларускага народа, выкарыстоўваючы багатую духоўную спадчыну Праваслаўя — сказаў Пётр Мяфодзьевіч.

Ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прысутных павітала начальнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Святлана Сазонава.

Пленарнае пасяджэнне з дакладам «Святаайцоўская спадчына як аснова духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення» адкрыў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

— Духоўнасць — гэта датычнасць чалавека да жыцця Бажэственнага, да Яго благадаці, да зносін з Богам. Гаворачы аб духоўна-маральным выхаванні причастность  гэта далучэнне людзей да веры ў Бога і запаведзяў Божых. Калі чалавек не мае духоўнага жыцця, то душа губіцца. Закон Божы — гэта інструкцыя для жыцця чалавека, — сказаў уладыка Феадосій.

З вялікай цікавасцю былі выслуханы даклады Ірыны Афанасьевны Драздовай, начальніка ўпраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама («Вывучэнне духоўнай спадчыны Праваслаўя ў культуры беларускага народа — важнейшы складнік у рабоце ўпраўлення па адукацыі па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў»); Мікалая Міхайлавіча Іваненкі, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Вілейская гімназія № 2» («Хрысціянскія каштоўнасці і сучасная адукацыйная прастора»); Дзмітрыя Валер'евіча Куніцкага, навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі («Метадалагічныя памылкі ў духоўна-маральнай асвеце і выхаванні моладзі»).

У школе была прадстаўлена выстава «Духоўнасці Полацкай святло». У экспазіцыю ўвайшлі ўзоры дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў устаноў адукацыі Полацкага раёна (віды тэхнік: роспіс па шкле, вышыўка, вышыўка крыжам, аплікацыя, праца са скурай, выцінанка), выстава макетаў праектаў «Краіна майго дзяцінства», а таксама перасоўная выстаўка «Старонкі гісторыі Полацкай епархіі», прысвечаная 1025-годдзю ўтварэння Полацкай епархіі.

У другой частцы пленарнага пасяджэння адбылося выступленне адкрытага метадычнага кабінета Маскоўскай Педагагічнай Акадэміі. Вопытам 20-гадовай працы вывучэння твораў святых айцоў падзяліліся: Юлія Віктараўна Няфёдава, кандыдат педагагічных навук, метадыст Маскоўскай Педагагічнай Акадэміі; Вольга Сяргееўна Салаўёва, псіхолаг, педагог Маскоўскай Педагагічнай Акадэміі, і Лідзія Міхайлаўна Данчанка, настаўнік рускай мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук, заслужаны настаўнік Расіі.

Скончыўся першы дзень XVII Рэспубліканскіх Свята-Еўфрасіннеўскіх педагагічных чытанняў вялікім канцэртам творчых калектываў устаноў адукацыі Полацкага раёна.

Полацкая епархія / Church.by