У Нядзелю жанчын-міраносіц ў Спаса-Праабражэнскім храме Гомеля адбыўся святочны канцэрт

03 мая 2017

top.jpg

30 красавіка 2017 года, у Нядзелю жанчын-міраносіц, у двары Спаса-Праабражэнскага храма горада Гомеля з самай раніцы панавала святочная і ўрачыстая абстаноўка. Ужо дванаццаты год у гэты дзень сіламі абшчыны і прыходскай моладзевай групы ладзяцца розныя мерапрыемствы для таго, каб кожны, ад малога да вялікага, змог падзяліць радасць з блізкімі.

Бажэственную літургію ў храме ўзначаліў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан у саслужэнні сакратара Гомельскай епархіі протаіерэя Георгія Алампіява, благачыннага Гомельскай гарадской акругі протаіерэя Ігара Альшанава, настаяцеля протаіерэя Алега Кастрамы і духавенства храма.

На малітоўную памяць архіпастыр уручыў кветкі працаўніцам, якія нясуць послух у храме, а ўсім прысутным раздаў іконкі.

У двары храма была арганізавана канцэртная праграма з удзелам знакамітых выканаўцаў — не толькі гамяльчан, але і гасцей горада.

З віншавальным словам да прысутных на канцэрце звярнуўся ўладыка Сцяфан. Ён падзякаваў ініцыятыўнай групе храма за праведзеную працу, павіншаваў усіх прысутных са святам.

Затым адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне прызёраў велікодных конкурсаў «Велікодны сувенір для дабрачыннага кірмашу» і «Велікодная паштоўка».

У канцэрце прынялі ўдзел творчыя калектывы ясель-садка № 170, ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Званочак», сярэдніх школ № 66 і № 27, а таксама дуэт «Не Боян style», саліст групы «DACK JANIELS» Жэня Зайцаў, беларускі спявак Іван Буслай. 

Гомельская епархія / Church.by