У Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Пакроўскім храме горада Мінска

09 верасня 2018

top.jpg

9 верасня 2018 года, у Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Віктар Белякоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Дыянісій Гатальскі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства Пакроўскага прыхода з нядзельным днём і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by 

Фотарэпартаж