У Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў старт велапрабегу

03 красавіка 2019

top.jpg

30 сакавіка 2019 года Мінскую духоўную семінарыю наведалі ўдзельнікі велапрабегу (брэвета), арганізаванага Слонімскай камандай «Веласлонім».

Перад стартам іерэй Ігар Бабанаў здзейсніў малітву аб падарожных, акрапіў удзельнікаў велапрабегу святой вадой і прамовіў слова на дарогу. Далей удзельнікі велапрабегу зрабілі агульнае фота і стартавалі з унутранага двара Мінскай духоўнай семінарыі.

Велапрабег праходзіць па маршруце: Жыровічы — Сынкавічы — Зэльва — Галынка — Слонім — Ружаны — Косава — Івацэвічы — Жыровічы. Працягласць маршруту — 200 кіламетраў.

Брэвет — гэта велазаезд на доўгую дыстанцыю, які мае часовыя ліміты і рэгламентуецца кантрольнымі пунктамі. Стандартнымі дыстанцыямі для брэветаў з'яўляюцца 200, 300, 400, 600, 1000 і 1200 кіламетраў.

Church.by