У Мінску адбылася VIII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыя»

31 кастрычніка 2020

top.jpg

30 кастрычніка на базе Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі адбылася VIII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі» з міжнародным удзелам.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла». Мэтай канферэнцыі з'яўляліся актывізацыя супрацоўніцтва па пытаннях духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, далучэнне ўсіх сацыяльных інстытутаў грамадства да вырашэння задач духоўнай асветы.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся:

  • святар Святаслаў Рагальскі, старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», кандыдат багаслоўя, дацэнт;
  • Мароз Таццяна Іванаўна, рэктар ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
  • святар Дзімітрый Ворса, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, адказны сакратар Каардынацыйнага савета па супрацоўніцтве Беларускай Праваслаўнай Царквы з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • доктар Траугот Розэр, прафесар багаслоўскага факультэта Мюнстерского універсітэта (ФРГ).

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 90 чалавек (у вочным, завочным і анлайн-фарматах).

На канферэнцыі выступілі навучэнцы: Дзмітрый Цярпілоўскі — ДУА «Гімназія № 25 г. Мінска»; Марыя Ангелоўская, Максіміян Рагальскі — ДУА «Гімназія № 11 г. Мінска»; Вікторыя Бародзіч — ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мінска» і педагогі: М. А. Вронская і Т. В. Рашэтняк — выкладчыкі УА «Барысаўскі дзяржаўны каледж», К. А. Рагальская — старшы выкладчык кафедры педагогікі ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі».

Былі абмеркаваны пленарныя даклады першага прарэктара ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», доктара гістарычных навук, прафесара С. П. Стрэнкаўскага «Свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Навагрудскага павета ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя» і старшыні праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», кандыдата багаслоўя, дацэнта святара Святаслава Рагальскага «Псіхолага-педагагічныя аспекты фарміравання духоўна-маральных арыентацый у навучэнцаў старэйшых класаў».

Удзельнікам канферэнцыі быў таксама прадстаўлены дабрачынны праект «Я ЁСЦЬ», накіраваны на сацыялізацыю, адаптацыю і інтэграцыю дзяцей з ДЦП у грамадства, падтрымку іх сем'яў.

Па выніках працы канферэнцыі выдавецтвам Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра будзе падрыхтаваны зборнік дакладаў.

З матэрыяламі канферэнцыі можна пазнаёміцца на Мінскім гарадскім метадычным партале ў раздзеле «Выхаваўчая праца».

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by